18:44
22.2.2014
Мустафа Найем вядзе жывую трансьляцыю з рэзыдэнцыі экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Там знойдзеныя дакуманты, якія могуць быць «чорнай бухгальтэрыяй» Януковіча.
Video streaming by Ustream
Video streaming by Ustream
18:41
22.2.2014
Арсэн Авакаў і Яўгенія Цімашэнка прыбылі ў шпіталь да Юліі Цімашэнкі
Арсэн Авакаў, новапрызначаны міністар унутраных спраў, і дачка Юліі Цімашэнкі Яўгенія прыбылі ў Харкаў у шпіталь да Юліі Цімашэнкі. Сёньня Вярхоўная Рада прыняла рашэньне пра яе вызваленьне.
18:40
22.2.2014
Януковіч не прызнае рашэньня Рады пра сваю адстаўку
Пра гэта паведаміла дарадца Віктара Януковіча Ганна Герман. Сёньня Вярхоўная рада прыняла рашэньне пра самаўхіленьне Віктара Януковіча ад выкананьня канстытуцыйных абавязкаў і прызначыла новыя выбары на 25 траўня.
18:36
22.2.2014
Вярхоўная рада Ўкраіны адновіць працу 23 лютага, у нядзелю, а 10-й ранку.
18:36
22.2.2014
МВФ дасьць новаму ўраду Украіны фінансавую дапамогу
Пра гэта ў твітэры паведаміў міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Ўільям Хейг:
«Сёньня дамовіліся зь міністрам замежных спраў Нямеччыны Штайнмаерам падтрымаць новы ўрад Украіны фінансавай дапамогай ад МВФ» — напісаў Хейг.
Agreed with German Foreign Minister Steinmeier today to support new government in #Ukraine and push for vital IMF financial package
— William Hague (@WilliamJHague) 22 февраля 2014
18:29
22.2.2014
Генэрала, якога звольніў Януковіч, Рада прызначыла ўпаўнаважаным па пытаньнях дзейнасьці Мінабароны
Уладзімер Замана, які займаў пост начальніка Генштабу і быў звольнены Віктарам Януковічам за адмову выконваць загады па падаўленьні пратэстаў у Кіеве, прызначаны ўпаўнаважаным ад Вярхоўнай Рады па пытаньнях дзейнасьці Мінабароны.
18:28
22.2.2014
Новапрызначаны ўпаўнаважаны ад Вярхоўнай Рады за кантролем Службы бясьпекі Ўкраіны Ўладзімер Налівайчанка ўнёс пастанову з прапановай да ўсіх вайсковых шпіталёў службы бясьпекі прымаць у іх людзей, якім патрэбная мэдычная дапамога. Ён таксама прапанаваў адкрыць гарачую лінію, якая будзе аказваць юрыдычную дапамогу і дапамогу тым, хто высьвятляе лёс сваіх блізкіх. Пастанова прынятая.
18:12
22.2.2014
У Раду ўнесьлі пастанову пра прызначэньне пазачарговых выбараў прэзыдэнта. Усе — за
Пра гэта абвясьціў сьпікер Турчынаў. «Уносіцца прапанова пра самаўхіленьне прэзыдэнта і прызначэньне пазачарговых выбараў», — заявіў Турчынаў на паседжаньні ВР. За ўнясеньне пастановы ў парадак дня прагаласавалі ўсе 317 дэпутатаў
17:58
22.2.2014
Сікорскі: У Януковіча ёсьць 24 гадзіны, каб падпісаць вяртаньне да Канстытуцыі 2004 году
Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў твітэры адрэагаваў на заявы Віктара Януковіча:
«Ніякага дзяржаўнага перавароту ў Кіеве. Дзяржаўныя будынкі самавольна пакінутыя. Сьпікер Рады быў абраны законна. У прэзыдэнта Віктара Януковіча ёсьць 24 гадзіны, каб падпісаць вяртаньне да Канстытуцыі 2004 году».
No coup in Kiev. Gov. buildings got abandoned. Speaker of Rada elected legally. Pres. VYanukovych has 24h to sign 04 Const. into law.
— Radosław Sikorski (@sikorskiradek) 22 февраля 2014
Віктар Януковіч заявіў, што ён ня будзе падпісваць законы, прынятыя Радай, ня будзе падаваць у адстаўку і назваў падзеі ў краіне «нацысцкім пераваротам».
17:42
22.2.2014
Януковіч: «Я ў адстаўку не падам»
«Я ня буду падпісваць законы (прынятыя Радай). У адстаўку не падам, — заявіў Януковіч. — Тое, што адбываецца ў Вярхоўнай Радзе, — гэта дзяржаўны пераварот».
«Такую заяву Януковіч рабіў аднаму з харкаўскіх каналаў», — паведамляе сайт LB.ua.
17:37
22.2.2014
Рада зарэгістравала праект пра вяртаньне Межыгор’я ў дзяржуласнасьць
Ініцыятарам праекту сталі дэпутаты ад фракцыі «Свабода». Праект пастановы ўжо зарэгістраваны.
Адзін з аўтараў законапраекту Ігар Мірашнічэнка адзначыў: «Запаведнік Януковіча — гэта гістарычныя землі. У той жа час гэта яскравы прыклад марнатраўства і карупцыі», — цытуе дэпутата агенцтва УНІАН.
Дэпутаты мяркуюць, што ў рэзыдэнцыі можна разьмясьціць дзіцячы шпіталь.
Грамадзкасьць Украіны абурала тое, што прэзыдэнцкая рэзыдэнцыя Віктара Януковіча стала ягонай прыватнай уласнасьцью. Гэтаму прысьвечаныя шматлікія журналісцкія расьсьледаваньні. Цяпер у рэзыдэнцыі зьбіраюцца сотні актывістаў Эўрамайдану.
17:13
22.2.2014
Прадстаўнік Януковіча ў ВР ня можа пацьвердзіць інфармацыю пра яго адстаўку
Юры Мірашнічэнка, прадстаўнік украінскага прэзыдэнта ў Вярхоўнай Радзе, ў эфіры Пятага каналу заявіў, што ён ня можа пацвьердзіць ці абвергнуць інфармацыю пра тое, што Віктар Януковіч падаў у адстаўку.
Словы Мірашнічэнкі — рэакцыя на шматлікія паведамленьні ўкраінскіх СМІ і сацыяльных сетак. Мірашнічэнка заяўляе, што яны намагаюцца зьвязацца зь Віктарам Януковічам і атрымаць інфармацыю непасрэдна ад яго.
Мірашнічэнка пацьвердзіў, што абвяшчэньне заявы Віктара Януковіча чакаецца пазьней. Аднак які зьмест будзе мець гэтая заява, ён ня ведае.
17:12
22.2.2014
Януковіч — у Харкаве
17:11
22.2.2014
16:58
22.2.2014
Януковіч заяўляе пра дзяржаўны пераварот і абвяргае адстаўку
Такую заяву зрабіла дарадца прэзыдэнта, народны дэпутат ад Партыі Рэгіёнаў Ганна Герман.
Паведамленьні пра тое, што Віктар Януковіч падаў у адстаўку, зьявіліся гадзіну таму.
16:37
22.2.2014
В Межигір'ї знайшли папки в яких містилась інформація про активістів #євромайдан'у,як злочинців.Їх не встигли спалити pic.twitter.com/sUFbPTtuL6
— Христя/патріотка/ (@Chris_on_Mars) February 22, 2014
15:56
22.2.2014
Дарадца прэзыдэнта Ганна Герман абвергла паведамленьні пра адстаўку Януковіча
«Не!» — адказала Ганна Герман на запытаньне, ці сапраўды Віктар Януковіч падаў у адстаўку. Чуткі пра тое, што ўкраінскі прэзыдэнт падаў у адстаўку зьявіліся некалькі хвілінаў таму.