Януковіч, магчыма, падаў у адстаўку
Прадстаўнікі апазыцыйных партый Украіны паведамляюць, што Януковіч падаў у адстаўку. Чакаюць абвяшчэньня ў Радзе.
У шпіталь да Юліі Цімашэнкі прыехаў начальнік калёніі
Да Юліі Цімашэнка, якая знаходзіцца ў шпіталі, прыехаў начальнік Качанаўскай папраўчай калёніі Ігар Калпашчыкаў — паведамляе Інтэрфакс.
Камэнтароў для прэсы ён не даваў. Каля будынка шпіталя знаходзяцца прыхільнікі Цімашэнкі.
Юлія Цімашэнка была вызваленая сёньня рашэньнем Вярхоўнай Рады.
Вярхоўная Рада рыхтуецца ліквідаваць «Беркут»
Пра падрыхтоўку адпаведнага праекту заявіў лідар «Свободы» Алег Цягнібок. Паводле Цягнібока, замест гэтага спэцппадразьдзяленьня трэба будзе стварыць народную патрыятычную структуру, якая будзе выконваць адказныя заданьні.
Раззлаваны натоўп злавіў пад Радай нардэпа ад Партыі Рэгіёнаў і спрабаваў ўчыніць самасуд. Клічко выратаваў #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2014
RT @HromadskeTV: Аваков: до керівництва МВС увійдуть представники Правого сектору та Самооборони #рада7 #Євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2014
Жэня Цімашэнка плача ў Радзе пасьля таго, як дэпутаты прагаласавалі за неадкладнае вызваленьне яе мамы #євромайдан http://t.co/3qNzyCSPd8
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2014
Рада прагаласавала за вызваленьне Юліі Цімашэнка. Таксама Міністрам унутраных спраў абраны намесьнік камэнданта #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2014
Рада вызваліла Юлію Цімашэнку
Вярхоўная рада прыняла рашэньне пра вызваленьне Юліі Цімашэнкі. Заля скандавала «Юлі — волю!»
Кіраваць МУС Украіны прызначаны Арсен Авакаў
Выканаўцам абавязкаў міністра ўнутраных спраў Вярхоўная Рада абрала Арсена Авакава.
Фракцыя Партыі рэгіёнаў ня ўдзельнічала ў спрэчках, вырашыўшы, што новая большасьць павінна браць адказнасьць на сябе.
З канала каля Міжгор'я вылоўліваюць «чорную бухгалтэрыю» Януковіча #євромайдан http://t.co/EfjgQNJJXI
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2014
Аляксандар Турчынаў будзе каардынаваць і працу ўраду
Рада ўхваліла пастанову пра палітычную адказнасьць, паводле якой старшыня Рады будзе каардынаваць дзейнасьць ураду, пакуль няма новых органаў улады.Прагаласала 314 дэпутатаў.
Канстытуцыя Ўкраіны 2004 года ўступіла ў сілу
Вярхоўная Рада ўхваліла пастанову аб аднаўленьні дзеяньня Канстытуцыі 2004 года.
Гэта зроблена ў сувязі з тым, што Януковіч не падпісаў учорашні закон пра вяртаньне да ранейшай рэдакцыі Асноўнага Закону.
За прагаласавала канстытуцыйная большасьць — 325 дэпутатаў.