Падобныя прапановы, выказаныя дэпутатамі Вярхоўнай Рады аўтаноміі, Чубараў назваў «палітычным шулерствам» у цяжкі для краіны пэрыяд і абяцаў пакараць іх аўтараў. «Гэта і наша зямля, гэта зямля ўсіх, хто жыве ў Крыме, у нас іншай Радзімы няма», – дадаў палітык.
Раней, як паведамляе РІА Навіны, сьпікер Вярхоўнай Рады Крыма Ўладзімер Канстанцінаў заявіў на пасяджэньні фракцыі ЛДПР у Дзярждуме ў Маскве, што адзіны шлях крымчан – дэнансацыя рашэньня ЦК КПСС аб перадачы паўвострава Ўкраіне. «Калі спыняе існаваньне сама краіна, то спыняюць адносіны ўсе тыя акты, будзе ўжо зусім іншая палітыка-прававая гісторыя», – заявіў ён.
Да гэтага, 19 лютага, на пасяджэньні Вярхоўнай Рады Канстанцінаў называў заклікі да аддзяленьня ад Украіны «эмоцыямі» і адзначаў, што галоўная задача – «дапамагчы Кіеву адстаяць ўладу».
20 лютага ў Кіеве пасьля нядоўгачасовага замірэньня аднавіліся сутыкненьні паміж пратэстоўцамі і сілавікамі. Падчас беспарадкаў загінулі да ста чалавек.