Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: За адзін дэпутацкі мандат пазмагаюцца два апазыцыянэры і генэрал


У Гарадзенскі гарадзкі савет на 30 выбарчых акругаў зарэгістраваны 41 кандыдат.

Паводле назіральніка за выбарамі Рамана Юргеля, на пераважнай большасьці акругаў у Гарадзенскі гарадзкі савет выбары адбудуцца безальтэрнатыўна. Праўда, Юргель заўважае, што ўсё ж адна разынка ў гэтай выбарчай кампаніі ёсьць:

«Па Цэнтральнай выбарчай акрузе № 7 у Гарадзенскі гарадзкі савет зарэгістраваныя аж тры кандыдаты. Сярод іх кіраўнік гарадзкой структуры БНФ — Вадзім Саранчукоў, актывістка АГП — Наталя Слуцкая і кіраўнік абласнога УУС — генэрал Уладзімер Сычэўскі».

Не зарэгістравалі ў Горадні кіраўніка гарадзкой арганізацыі АГП Аляксандру Васілевіч з прычыны няправільна запоўненай дэклярацыі і сябра «Гавары праўду» Зьмітра Бандарчука — з тае самае прычыны.

У Астраўцы адмоўлена ў рэгістрацыі сябрам АГП Івану Круку і Мікалаю Ўласевічу — яны зьбіраліся балятавацца ў абласны савет. Праўда, кандыдатуру Ўласевіча ўсё ж зарэгістравалі ў Варнянскі сельскі савет.

У Слоніме зарэгістраваныя ўсе пяць апазыцыйных кандыдатаў: трое ад БНФ і двое ад БХД. У Іўі зарэгістравалі кандыдатку ад АГП Ірыну Давідовіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG