«Я прапанаваў спадарыні Ярмошынай сьпіс з 40 чалавек, якія гарантавана стануць дэпутатамі. Па-першае, з 40 акругаў па выбарах у гарсавет 18 будуць безальтэрнатыўныя. Па-другое, у маім сьпісе прэтэндэнтаў — спрэс кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстановаў, а таксама чыноўнікі вышэйшага рангу. Зразумела, што ў дэпутаты трапяць яны, а не апазыцыйныя актывісты. Асабліва ўлічваючы тое, што большасьць зь іх не зарэгістравалі кандыдатамі. Па-трэцяе, 55% майго сьпісу — гэта дзейныя кандыдаты гарсавету, якія вырашылі балятавацца паўторна, значыць — „правераныя кадры“. Такім чынам, можна лічыць, што выбары ў Віцебскі гарсавет ужо адбыліся, бо ад выбарцаў, па сутнасьці, нічога не залежыць!» — апавёў Павал Левінаў.
Сам праваабаронца ў кандыдаты на ўдзел у выбарах у гарсавет ня трапіў. Па ягоных словах, адзін подпіс за ягонае вылучэньне з прадстаўленых 75 прызнаны несапраўдным:
«Я ведаў, што будуць шукаць, за што зачапіцца. І таму кожнаму, хто за мяне падпісваўся, я прапаноўваў падпісаць і асобную заяву — пра тое, што дата і подпіс пастаўлены ўласнаручна грамадзянінам і што гэта павінна ўлічвацца падчас праверкі. Аднак мне заявілі, што адна спадарыня нібыта засьведчыла, што дату ставіла не яна сама».
Дакладна ў такой самай сытуацыі, калі несапраўднымі былі прызнаныя па адным подпісе з 75 (гэта неабходны мінімум для нерэгістрацыі), апынуліся 9 віцебскіх актывістаў кампаніі «Гавары праўду», у тым ліку каардынатарка па Віцебскай вобласьці Лідзія Сагідуліна.
У віцебскіх каардынатара руху «За свабоду» Хрыстафора Жаляпава і каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні БХД Тацяны Севярынец таксама прызнана несапраўднай мінімальная колькасьць сабраных подпісаў — 5 са 100 (паводле вынікаў дзьвюх праверак).
Кандыдатамі ў дэпутаты гарсавету трапілі толькі сябры АГП (6) і Партыі левых «Справядлівы сьвет».