Як мінімум яшчэ 5 дэпутатаў "Партыі Рэгіёнаў" выйшлі з яе #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.2.2014
А ў Жытоміры зараз дэмантуюць помнік Леніну #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.2.2014
У Львове два беркутаўцы згарэлі жыўцом
Два абгарэлыя цела байцоў «Беркуту» выявілі пасьля ліквідацыі пажару ў частцы гэтага спэцаддзелу ў Львове. Гэтую інфармацыю пацьвярджае Галоўнае ўпраўленьне МУС ў Львоўскай вобласьці. Пажар адбыўся ў чацьвер вечарам.Зараз высьвятляюць прычыны ўзгараньня і сьмерці «беркутаўцаў». Па адной з вэрсіяў, да выбуху датычныя правакатары, а па іншай — падпал зьдзейсьнілі ўнутры часткі.
Мужныя жанчыны-мэдыкі на #євромайдан http://t.co/K3Dk76JRwI
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.2.2014
У Жытоміры валяць помнік Леніну
Увечары 20 лютага пратэстоўцы прыйшлі да помніка Леніну на плошчы Саборнай ў ЖытомірыУ Жытоміры валяць помнік Леніну (ужывую) http://t.co/AkLJkKgWtu #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.2.2014
Як снайпэры забіваюць людзей на Майдане. Драматычнае відэа
На Майдане разьвітваюцца з забітымі. Жахлівае відэа
Бярыце зброю і едзьце на Майдан — экс-кіраўнік МУС Украіны
Экс-кіраўнік МУС Юры Луцэнка заклікаў ў Львове былых і дзейных сілавікоў са зброяй ехаць абараняць Майдан.«Я прыехаў у Львоў, каб прывезьці ў Кіеў былых і дзейных праваахоўнікаў. На вайне, як на вайне. Два дні таму на Майдане зьявілася невялікая колькасьць зброі, з-за чаго „Беркут“ не падышоў пад самую сцэну. Толькі наяўнасьць зброі на Майдане спыніла крывавую лазьню для дзясяткаў тысячаў людзей, якая плянавалася пазаўчора. Зараз Майдан павінен мець і зброю, і халодны розум», — сказаў на львоўскім Майдане Юры Луцэнка.
Экс-міністар заклікаў ехаць у Кіеў не нападаць, а абараняць Майдан.
Львоўскія байцы «Беркуту» вярнуліся ў Львоў і ня будуць выконваць «злачынных загадаў», пра што заявіў іх кіраўнік са сцэны Майдану ў Львове.
Сілавікі страляюць баявымі патронамі з снайпэрскіх вінтовак і аўтаматаў Калашнікава
RT @Eva_pripeva: 😃" Сейчас в Белой Церкви на блок-посту Евромайдана стоит Вадик Титушко-охраняет дорогу на Киев от подонков. #Євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.2.2014
RT @justice_zt: Нарешті і в Житомирі впав Ленін. Допомогла вантажівка УКРПОШТИ. #Євромайдан і #Евромайдан #Euromaidan
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.2.2014
RT @HelloKosmo: #ЄвроМайдан Учитывая количество разлетающихся джетов, нам срочно нужен авиамайдан ✈️✈️✈️
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.2.2014
ААН гатовая дапамагчы ўкраінцам
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый гатовая дапамагчы ўкраінцам ва ўрэгуляваньні цяперашняга крызісу. Пра гэта заявіў сакратар ААН Пан Гі Мун.
«Я працягваю заклікаць ўсе бакі супрацьстаяньня спыніць гвалт, а ўкраінскія ўлады — ўстрымацца ад празьмернага ўжываньня сілы. Я заклікаю ўсе бакі неадкладна аднавіць перамовы. Гэта адзіны шлях для спыненьня кровапраліцьця і знаходжаньня рашэньня па выхадзе з глыбокага палітычнага і эканамічнага крызісу. ААН застаецца з усімі ўкраінцамі. Мы будзем дапамагаць ва ўрэгуляваньні крызісу мірным шляхам», — сказаў Пан Гі Мун, адказваючы на пытаньні журналістаў.
У Жытоміры павалілі і разьбіраюць на кавалачкі помнік Леніну
Каля сотні актывістаў Правага сэктару ў Жытоміры сёньня вечарам сабраліся на плошчы Саборнай каля помніка Леніну.
Сьпярша яны кідалі ў помнік кактэйлі молатава і палівалі яго бэнзынам, але гранітны 10-мэтровы помнік гарэў ня доўга, паведамляе Журнал Жытоміра.
Далей на Леніна закінулі тросы і пры дапамозе людзкой сілы спрабавалі яго скінуць, але нічога не атрымалася. І толькі пры дапамозе грузавога аўтамабіля Украінскай пошты, які выпадкова праяжджаў, атрымалася зьнесьці помнік з цэнтральнай плошчы горада.
Чытаць далей
Бярыце зброю і едзьце на Майдан — экс-кіраўнік МУС Украіны
Экс-кіраўнік МУС Юры Луцэнка заклікаў ў Львове былых і дзейных сілавікоў са зброяй ехаць абараняць Майдан.«Я прыехаў у Львоў, каб прывезьці ў Кіеў былых і дзейных праваахоўнікаў. На вайне, як на вайне. Два дні таму на Майдане зьявілася невялікая колькасьць зброі, з-за чаго „Беркут“ не падышоў пад самую сцэну. Толькі наяўнасьць зброі на Майдане спыніла крывавую лазьню для дзясяткаў тысячаў людзей, якая плянавалася пазаўчора. Зараз Майдан павінен мець і зброю, і халодны розум», — сказаў на львоўскім Майдане Юры Луцэнка.
Чытаць далей...
Як мінімум 3 помніка Леніну зьнесьлі гэтай ноччу на Украіне. Сапраўдны ленінапад #євромайдан http://t.co/rKghIA0DHF
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.2.2014