Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. Трагічны дзень. Амаль сто забітых (УЖЫВУЮ)

абноўлена

Апазыцыі ўдалося атрымаць перамогу ў Вярхоўнай Радзе. 236 народных прагаласавалі супраць правядзеньня ва Ўкраіне «антытэрарыстычнай апэрацыі»

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

14:23 20.2.2014
Самалёты зь Менску ў Кіеў лятаюць, цягнікі ходзяць
14:23 20.2.2014

Стрэляніна на вуліцах Кіева


14:23 20.2.2014
Мядзведзеў заклікаў Януковіча ня быць анучай
14:09 20.2.2014

«Правы сэктар» гарантуе чыноўнікам бясьпеку


«Правы сэктар», які каардынуе дзейнасьць Самаабароны Майдану, гарантуе ўкраінскім чыноўнікам бясьпеку ў абмен на спыненьне агню і абмежаваньні паўнамоцтваў Януковіча.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, падпісанай лідэрам «Правага сэктару» Дзьмітрыем Ярашам і кіраўніком Самаабароны Майдану Андрэем Парубіем.

«У выпадку спыненьня агню падразьдзяленьнямі ўнутранаакупацыйнага МУС і неадкладнай адмены Радай дыктатарскіх паўнамоцтваў Януковіча мы прыкладзем максымум намаганьняў да спыненьня кровапраліцьця і гарантуем высокапастаўленым асобам бясьпеку», — гаворыцца ў заяве, якую цытуе «Український тиждень».
14:07 20.2.2014

Снайпэры на даху будынка паблізу Майдану.

Фота Мустафы Наема.
13:50 20.2.2014

Дэпутат Партыі рэгіёнаў: Патрэбная адстаўка Рыбака


Народны дэпутат Украіны ад фракцыі Партыі рэгіёнаў Сяргей Цігіпка лічыць, што для ўрэгуляваньня крызісу ў краіне неабходна тэрмінова зрабіць шэраг крокаў, сярод якіх — адстаўка сьпікера парлямэнту Ўладзімера Рыбака і тэрміновае абраньне прэм’ер-міністра, якога падтрымаюць усе фракцыі.

«Прэзыдэнт, старшыня Вярхоўнай Рады, выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра і лідэры апазыцыі цалкам страцілі кантроль над сытуацыяй у краіне і не прапаноўваюць ніякіх рашэньняў, каб супакоіць краіну. Іх бязьдзейнасьць прыводзіць да ўзмацненьня супрацьстаяньня і чалавечых ахвяраў. Неабходныя рэальныя крокі для ўрэгуляваньня крызісу, а ня бачнасьць перамоваў», — напісаў Сяргей Цігіпка сёньня ў Фэйсбуку.
13:24 20.2.2014

Дзясяткі службоўцаў Унутраных войскаў здаліся ў палон


Яны здаюцца пад гарантыі бясьпекі. Самаабарона Майдану ім дае калідор праз натоўп і спрабуе дамагчыся, каб іх не пабілі, паведамляе УНІАН.

Байцы ідуць з Грушэўскага праз Эўрапейскую плошчу на Майдан. У палон трапілі, як адзначаецца, «шараговыя вайскоўцы», афіцэраў сярод іх не назіраецца.
13:17 20.2.2014

МУС Украіны папярэджвае пра выкарыстаньне зброі


«Праваахоўнікі не ўжывалі і ня будуць ужываць зброю па мірных грамадзянах. Але на спробы экстрэмістаў нанесьці шкоду жыцьцю і здароўю работнікаў органаў унутраных спраў міліцыя будзе рэагаваць згодна з законам Украіны „Аб міліцыі", які дазваляе ўжываньне агнястрэльнай зброі, паведамляе МУС Украіны.
13:07 20.2.2014

Крым можа аддзяліцца ад Украіны


Старшыня Крымскага парлямэнту Ўладзімер Канстанцінаў не выключае аддзяленьня Крыму ад Украіны ў выпадку абвастрэньня сытуацыі ў краіне. Пра гэта ён сказаў сёньня Інтэрфаксу.

«Магчыма. Калі краіна разваліцца. Усё да гэтага і ідзе», — сказаў сьпікер.

Раней у крымскім парлямэнце таксама дапускалі магчымасьць звароту да Расеі з просьбаю ўмяшацца ў сытуацыю ва Ўкраіне.
13:03 20.2.2014

На Майдане знаходзяцца 13 целаў загіблых — Інтэфакс


Целы ляжаць на тралейбусным прыпынку на Майдане.

Інтэрфакс перадае, што з будынку спаленага Дома прафсаюзаў раздаюцца стрэлы.

Паўстанцы затуляюць целы загіблых шчытамі.
12:48 20.2.2014
Дэпутат Ляшко дэманструе са сцэны Майдана гранату Ф-1 і скрыню ад патронаў да аўтамата Калашнікава, якія былі знойдзеныя сёньня пасьля таго, як выбілі «Беркут» з Кастрычніцкага палацу. Апрача таго, ён паказаў каску, прабітую куляй.
12:47 20.2.2014
Кіраўнікі МЗС Польшчы, ФРГ, Францыі вядуць перамовы ў Кіеве
12:46 20.2.2014
Кіраўнік МЗС Францыі: ЭЗ запатрабуе ад Януковіча выбараў
12:42 20.2.2014
Дэпутат Аляксандар Турчынаў, намесьнік Юліі Цімашэнкі ў Партыі «Бацькаўшчына», заклікаў будаваць барыкады па пэрымэтры Майдана, якія б маглі вытрымаць напад бранятэхнікі.
12:40 20.2.2014

Знойдзены патроны і гільзы ад аўтамата Калашнікава


Сьпявачка Руслана дэманструе на сцэне Майдану гільзы і патроны да аўтамата Калашнікава, якія паводле яе слоў выкарыстоўвае «Беркут», а таксама сарваны з пляча аднаго зь сілавікоў шаўрон з надпісам «МВД России».
12:24 20.2.2014

З ураду і Рады ідзе эвакуацыя


З памяшканьняў Вярхоўнай Рады і Кабінэта міністраў Украіны праходзіць эвакуацыя работнікаў апаратаў гэтых органаў дзяржаўнай улады.

Таксама зь Вярхоўнай Рады выводзяць дэпутатаў, сёньня пасяджэньня парлямэнта ня будзе.
12:24 20.2.2014

На Майдане ляжыць 7 целаў загінулых


На Майдане ў раёне гасьцініцы «Казацкі» на зямлі ляжаць сем целаў, перадае карэспандэнт Інтэрфаксу.

Паводле відавочцаў, прычыны сьмерці ва ўсіх — стрэляныя раненьні.

Са сцэны Майдану агучана рашэньне Народнай рады Ўкраіны (галоўнага апазыцыйнага органа паўстаньня) аб вызваленьні супрацоўнікаў і службоўцаў Унутраных войск аб ад адказнасьці за «дэзэртырства», пераход на бок народу.
12:21 20.2.2014
«СБ» пра Майдан: пабузяць і перастануць
12:21 20.2.2014
Ва ўкраінскім крызісе МЗС Беларусі пабачыла падвойныя стандарты Захаду
12:09 20.2.2014

Падпалкоўнік Унутраных войск Балашоў перайшоў на бок паўстанцаў


Са сцэны Майдана выступае падпалкоўнік міліцыі, які напісаў рапарт і перайшоў на бок народу. «Я прыняў рашэньне і пераходжу на бок народа. Пра што напісаў толькі што рапарт». Людзі крычаць яму: «Малайчына!».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG