Такую заяву зрабіла выконваючая абавязкі міністра юстыцыі Ўкраіны Алена Лукаш падчас падсумаваньня сустрэчы Януковіча зь лідэрамі апазыцыі Арсеніем Яцанюком, Віталем Клічко і Алегам Цягнібокам.
Паводле заявы Алены Лукаш, супрацьстаяньні, гібель грамадзянаў, захоп і незаконнае выкарыстаньне зброі, а таксама захоп дзяржаўных будынкаў сталі магчымымі дзякуючы дзеяньням радыкальных сілаў.
«Учора апазыцыя заклікала грамадзянаў да пратэсту, да блякаваньня парлямэнту, і сёньня мы атрымалі пагромы, падпалы, забойствы і кровапраліцьце. Больш ніхто ня зможа казаць пра мірны пратэст ва Ўкраіне», — перакананая міністр.
Яна таксама паведаміла, што прэзыдэнт Віктар Януковіч перакананы, што адказнасьць за спыненьне крывавага супрацьстаяньня ляжыць на лідэрах апазыцыі:
«Прэзыдэнт Украіны заклікаў тэрмінова прыпыніць узброенае супрацьстаяньне, скласьці зброю і здацца праваахоўным органам тым, хто парушыў Закон і правакуе грамадзкія супрацьстаяньні. Гэта абавязак апазыцыі — заклікаць усіх радыкалаў, якія парушылі закон і адказныя за кровапраліцьце, спыніць супрацьстаяньне».