Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, ня мае намеру варагаваць з пасьлядоўнікамі камуністычнай ідэалёгіі і тымі, хто лічыць сьвятымі помнікі бальшавікам. Пра гэта ён заявіў журналістам падчас паездкі ў Магілёў 16 лютага.
«Трэба, я думаю, паважаць гісторыю, — сказаў кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ). — Таму што для многіх людзей гісторыя савецкай улады была іх ідэалогіяй. Яны так выхаваныя былі, для іх гэта было нешта сьвятое. Для іх гэта сьвятое, і няхай яны гэтым жывуць. Мы павінны прапаведаваць Эвангельле, мы павінны вучыць людзей любіць адзін аднаго. Я думаю, што надыдзе час, калі людзі зразумеюць, што ўсе гэтыя заклікі савецкай ці камуністычнай улады не рэалізуемыя. І людзі зразумеюць, што ісьці па гэтым шляху бессэнсоўна. Яны павернуцца і пойдуць па іншым шляху, дзе яны будуць атрымліваць усё неабходнае і для жыцьця зямнога, і для сваёй душы».
Мітрапаліт прыбыў у Магілёў для асьвячэньня нядаўна ўзьведзенага храма Сьвятых Царственных мучанікаў, усіх навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай. Храм пабудаваны за некалькі дзясяткаў метраў ад Савецкай плошчы, дзе разьмешчаны манумэнтальны комплекс памяці барацьбітоў за савецкую ўладу, якія зьяўляюцца віноўнікамі сьмерці сям’і апошняга расейскага імпэратара.
Кіраўнік БПЦ ня выказаў наконт гэтага нейкіх адмоўных заўваг. «Гэтая Савецкая плошча мяне не ўкусіла. Чаму я павінен неяк агрэсіўна да яе ставіцца?» — сказаў мітрапаліт.
«Я думаю, ня варта рабіць акцэнтаў на тых момантах, калі для кагосьці гэтыя назвы былі нечым сьвяшчэнным, нечым, як яны кажуць, святым. Ну, для іх гэта сьвятое. Але ці ёсьць сэнс нам варагаваць? У нас ёсьць іншае — у нас ёсьць Эвангелле, у нас ёсьць Хрыстос, які заклікае нас усіх любіць, не варагаваць, а любіць. Таму нармальна будзем жыць», — падкрэсьліў кіраўнік БПЦ.
Ён таксама зазначыў, што Магілёў стаў першым у краіне горадам, які ён наведаў у якасьці патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі за межамі Мінскай эпархіі. «Пачынаць сваё служэньне ў якасьці экзарха з асьвячэньня храма, я думаю, што гэта вельмі знакава», — сказаў мітрапаліт, заявіўшы, што гэта і ёсьць благаславеньне Божае.
Мітрапаліт Павел узначаліў БПЦ напрыканцы мінулага года. Яго папярэднік, мітрапаліт Філарэт, быў адпраўлены на спачын рашэньнем сіноду Рускай праваслаўнай царквы ад 25 сьнежня «ў сувязі з дасягненьнем 75-гадовага ўзросту». Беларускай праваслаўнай царквой Філарэт кіраваў з 1990 года. У сакавіку 2014-га яму споўніцца 78 гадоў.