Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзь Яроменак чытае за кратамі Пушкіна па-беларуску


Уладзь Яроменак
Уладзь Яроменак

Пра гэта паведаміла жонка палітвязьня Валянціна, якой Уладзь напісаў з арыштнага дому ў Баранавічах, дзе ён адбывае пакараньне.

«Напісаў, што ў турэмнай бібліятэцы знайшлі яму беларускамоўныя кнігі, цяпер ён іх чытае. Сярод іншага — Пушкіна чытае па-беларуску. Шмат чытае таксама Біблію. Іх там у камэры 4 чалавекі».

Таксама Ўладзь даслаў жонцы «валянцінку», павіншаваўшы з Днём закаханых.

Уладзь Яроменак мусіць выйсьці на волю 11 сакавіка. Першамайскі суд Менску пакараў актывіста 3 месяцамі арыштнага дому за парушэньні прэвэнтыўнага нагляду, які быў на яго накладзены пасьля некалькіх затрыманьняў за акцыі салідарнасьці з палітзьняволенымі.

Васіль Парфянкоў
Васіль Парфянкоў
Былы палітвязень Васіль Парфянкоў, якога таксама пакаралі зьняволеньнем за парушэньні прэвэнтыўнага нагляду, на гэтым тыдні адпраўлены з жодзінскай калёніі ў горацкую, дзе прабудзе амаль год. Пакуль зьвестак пра тое, што Парфянкоў ужо ў горацкай калёніі, актывісты, якія ім апякуюцца, ня маюць.

«Ён адразу мусіць нам паведаміць адрас, каб мы змаглі даслаць яму лісты і дапамогу, але пакуль ад яго ліста адтуль няма», — паведаміла Вольга Мікалайчык.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG