Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індэкс свабоды прэсы: Беларусь на 157-м месцы


Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» апублікавала індэкс свабоды прэсы ў сьвеце.

Індэкс свабоды прэсы публікуецца штогод і вымярае ўзровень свабоды распаўсюду інфармацыі ў 180 краінах. Ён адлюстроўвае ступень свабоды, якой карыстаюцца журналісты, СМІ і Інтэрнэт-актывісты, свабоду выказваньня меркаваньняў, а таксама намаганьні, якія робяць улады дзеля таго, каб забясьпечыць выкананьне прынцыпаў свабоды слова.

Самыя лепшыя паказчыкі – у Фінляндыі, Нідэрляндаў і Нарвэгіі (адпаведна – 1-е, 2-е і 3-е месцы). Самы горшы рэйтынг – у Туркмэністана (178), Паўночнай Карэі (179) і Эрытрэі (180). Армэнія – на 78-ым месцы, Грузія – на 84, Таджыкістан – 115, Расея – на 148. Беларусь у гэтым рэйтынгу – на 157-м месцы. За ёй ідзе Пакістан (158), далей – Азэрбайджан (160), Казахстан (161). Узбэкістан (166), Іран (173), Туркмэністан (178).
Белы колер — добрая сытуацыя, жоўты — задавальняючая, аранжавы — сытуацыя, якая патрабуе ўвагі, чырвоны — цяжкая сытуацыя, чорны — вельмі сур’ёзная сытуацыя
Белы колер — добрая сытуацыя, жоўты — задавальняючая, аранжавы — сытуацыя, якая патрабуе ўвагі, чырвоны — цяжкая сытуацыя, чорны — вельмі сур’ёзная сытуацыя

Асобны абзац у справаздачы прысьвечаны Беларусі. «Рэпартэры бязь межаў» адзначаюць, што: «У Беларусі незалежныя журналісты працягваюць змагацца супраць «апошняй дыктатуры Эўропы» і яе прапаганды. Тыя, хто выходзіць на вулічныя пратэсты, рэгулярна затрымліваюцца. КДБ і суды часта выкарыстоўваюць «барацьбу з экстрэмізмам» як падставу для падаўленьня тых, хто адмаўляецца падтрымліваць афіцыйную лінію. Кніга, у якой зьмешчаныя лепшыя фотаздымкі («Прэс-фота Беларусі 2011») была забароненая ў 2013 годзе, і адно зь вядучых незалежных выдавецтваў было пазбаўленае ліцэнзіі. Часопіс Arche і незалежныя сродкі масавай інфармацыі, заснаваныя за мяжой, такія, як Белсат, падвяргаюцца рознага кшталту адміністрацыйнаму перасьледу».

Інтэрактыўная мапа: Беларусь і суседзі ў Індэксе свабоды прэсы


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG