«Перамовы толькі пачаліся. (...) Трэба разумець, што гэта даволі працяглы працэс. Але і з боку ЭЗ, і зь беларускага боку ёсьць жаданьне прыйсьці да выніку», — заявіла Мора БелаПАН, дадаючы, што наступны раўнд перамоваў павінен адбыцца ў сакавіку.
«Праблема ў тым, што ў нас 28 краінаў-сябраў і неабходна правесьці 28 узгадненьняў гэтых дакумэнтаў», — патлумачыла дыпляматка.
Мора таксама адзначыла, што пасьля заключэньня візавага пагадненьня кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў будзе зьніжаны.
Майра Мора кажа, што Беларусь — на адным зь першых месцаў у сьвеце паводле колькасьці «шэнгенаў», якія выдаюцца грамадзянам краіны:
«І маё асабістае меркаваньне, што варта выдаваць болей доўгатэрміновых візаў тым, хто часта езьдзіць, што значна зьменшыла б чэргі ў амбасады, бо людзі б радзей зьвярталіся па візы».
Рада міністраў Эўразьвязу ў чэрвені 2011 году запрасіла Беларусь распачаць перамовы пра спрашчэньне візавага рэжыму.
У лістападзе 2013 на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што Беларусь гатовая пачаць перамовы пра візы і рэадмісію.
Пагадненьні пра спрашчэньне візавага рэжыму з ЭЗ ужо падпісаныя з усімі краінамі «Ўсходняга партнэрства» і з Расеяй.
Беларусь — адзіная краіна «Ўсходняга партнэрства», грамадзяне якой мусяць плаціць за шэнгенскую візу не 35, а 60 эўра.