Палітвязень Мікалай Статкевіч не выключае, што нават калі ён напіша прашэньне аб памілаваньні без прызнаньня віны, гэты ліст будзе падроблены і перададзены Аляксандру Лукашэнку ў такім выглядзе, якога патрабуе кіраўнік дзяржавы. Жонка палітыка Марына Адамовіч працытавала апошні ліст мужа.
«Я сябе вінаватым не лічу. Праўда, іх бы задаволіла, калі б я напісаў і патрабаваньне мяне вызваліць. Бо для іх галоўнае не зьмест майго звароту, а каб я пасаду адрасата напісаў гэтак, як яму хочацца. Па-сутнасьці зь мяне 2,5 гады выціскаюць прызнаньне ягонай легітымнасьці. Але я індульгенцыямі не гандлюю, нават калі мне прапануюць у якасьці аплаты маю ўласную свабоду. Не дачакаюцца».
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч згадаў таксама, што першы раз пачуў прапанову напісаць прашэньне аб памілаваньні яшчэ ў шклоўскай калёніі. Пазьней адзін з супрацоўнікаў калёніі, паводле Статкевіча, распавёў, што калі б такое прашэньне палітвязень напісаў, яго маглі падрабіць, ўпісаўшы прызнаньне віны, ды адправіць Лукашэнку.
Мікалай Статкевіч пакараны за Плошчу 6 гадамі зьняволеньня. Ужо 2 гады палітвязьня трымаюць ў крытай магілёўскай турме.