Пікет праходзіў на пляцоўцы насупраць будынка гарвыканкаму. Акрамя стоек з інфармацыяй пра вылучэнцаў імі быў выстаўлены стэнд са зьвесткамі пра кампанію «Народны рэфэрэндум».
За перадвыбарчым пікетам назіралі двое супрацоўнікаў міліцыі ды невядомыя асобы ў цывільным, якія вялі апэратыўныя відэаздымкі.
Удзельнікаў пікету абвінавацілі ў тым, што, выставіўшы інфармацыю пра «Народны рэфэрэндум», яны праводзяць агітацыю. Апазыцыянэры тлумачылі, што стэнд упрыгожвае месца правядзеньня пікету. Адна зь яго ўдзельніц Аксана Закрэўская паведаміла «Свабодзе»:
«Жанчына, прадстаўніца ці то гарвыканкаму, ці то абласной выбарчай камісіі, прыйшла і сказала, што агітацыя на пікетах па зборы подпісаў забароненая. Яна вусна нас папярэдзіла. Я мяркую, што нам пагражае папярэджаньне за наш стэнд. Нашы тлумачэньні, што ён наш, і што мы яго паставілі, здымалі на відэа асобы ў цывільным. Былі таксама перапісаныя і зьвесткі ўдзельнікаў пікету — прэтэндэнтаў на кандыдатаў у дэпутаты. Прысутнасьць міліцыі, вядома ж, стварыла нэрвознасьць».
Адзін з актывістаў «Гавары праўду» Сяргей Вазьняк зазначыў, што міліцыянты ўмешваліся ў правядзеньне пікету, хаця ў іх не было на тое падстаў:
«Сам факт таго, што міліцыя сюды падышла — гэта нармальна. У іх праца зьвязаная з аховай правапарадку. Але калі міліцыянт пачынае дапамагаць сябру выбарчай камісіі, вучыць, што можна, а чаго нельга на пікеце, пры гэтым не зьяўляючыся экспэртам у выбарчым заканадаўстве, то гэта можна разглядаць як перашкоду ў зборы подпісаў. Міліцыя гэтым займацца не павінна».
Рэдкія мінакі падыходзілі да плякатаў вылучэнцаў на дэпутацтва. Тыя, хто пагаджаўся гаварыць на тэму выбараў, ня бачылі ў іх сэнсу:
«Я ня веру ў гэтыя выбары. Дэпутаты ня могуць нічога даць людзям. Гэта ж ня першыя выбары, якія ні да чаго не прыводзяць. Якія б туды дэпутаты не вылучаліся, у гэтыя саветы, толку ад іх ніякага», -выказаўся мужчына сталага веку.
Тыя, хто наважваўся падпісацца за апазыцыйных вылучэнцаў, гутарыць пра выбары адмаўляліся. Расьпісаўшыся, хутка сыходзілі.