Аглядальнікі папярэджваюць, што «сутыкненьні ва Ўкраіне перайшлі ў сьмяротную фазу», а заходнія палітыкі адзначаюць, што «ў Кіеве перайшлі мяжу». Многія назіральнікі сыходзяцца ў тым, што «шанцаў на разрадку сытуацыі мала».
У Расеі ўжо чуваць галасы, што разьні, крыві ва Ўкраіне можна пазьбегнуць толькі праз падзел дзяржавы. Прадстаўнікі ўкраінскай апазыцыі заяўляюць, што ўжо рэалізуецца плян падзелу Ўкраіны. Ўплывовыя заходнія газэты востра крытыкуюць «дэмаралізаваных лідэраў ЭЗ, якія кінулі Ўкраіну ў такі момант», і пасіўнасьць Вашынгтона і яго нежаданьне прызнаць ролю Пуціна ў падзеях у Кіеве, калі кіраўнік Крамля «спрабуе навязаць Украіне сваю аўтакратычную мадэль».
Уплывовая The Wall Street Journal папярэджвае, што «сутыкненьні ва Ўкраіне перайшлі ў сьмяротную фазу», калі як найменей трое пратэстоўцаў загінулі ў сераду ад куль у сутыкненьнях зь міліцыяй у Кіеве. Пратэстоўцы, на думку выданьня, абураныя сілавымі дзеяньнямі ўкраінскай ўлады супраць Эўрамайдану, які стаў формай масавых пратэстаў пасьля адмовы прэзыдэнта Януковіча 21 лістапада ад пляну эўраінтэграцыі Ўкраіны. Выданьне таксама канстатуе, што ўжо ёсьць сотні параненых міліцыяй і апазыцыя адсунутая на другі плян правай арганізацыяй «Правы сэктар», якая блізкая да партыі «Свабода» і зьяўляецца галоўным арганізатарам і ўдарнай сілай у сутыкненьнях зь міліцыяй у Кіеве.
Польская Gazeta Wyborcza паведамляе, што міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі папярэджвае ўладу і апазыцыю ва Ўкраіне аб сытуацыі, «калі пяройдзена мяжа і ёсьць першыя загінулыя ў сутыкненьнях». Ён заклікае бакі да згоды і называе галоўнай прычынай падзей ва Ўкраіне «сыход ўлады Януковіча са шляху эўраінтэграцыі, эўрапейскіх рэформаў і прыняцьце ім рэпрэсіўных законаў».
Польская Rzeczpospolita цытуе аднаго зь лідэраў украінскай апазыцыі, прадстаўніка «Бацькаўшчыны» Арсенія Яцанюка, які кажа, што прэзыдэнт Януковіч вядзе дзяржаву ў тым напрамку, калі ён стане тым чалавекам, які раскалоў Украіну. Адначасова ён прызнаў, што цяперашні курс ўлады Януковіча зьяўляецца праявай дзеяньняў тых сілаў, якія «гуляюць на падзел Украіны». Апазыцыя, са словаў Яцанюка, патрабуе ад Януковіча адстаўкі і рыхтуе народ да вечара 22 студзеня, калі будзе прадэманстраванае імкненьне людзей абараніць дэмакратыю і эўрапейскі курс Украіны.
Gazeta Wyborcza цытуе віцэ-сьпікера расейскай Думы і лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі Ўладзімера Жырыноўскага, які сказаў у сераду ў Маскве, што «пакуль Украіна не падзелена, там будуць працягвацца сутыкненьні». Жырыноўскі таксама лічыць, што ва Ўкраіне ўжо ёсьць праявы «грамадзянскай вайны».