Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко паехаў да Януковіча нагадаць пра долю Кадафі


Віталь Клічко паміж міліцыяй і дэманстрантамі
Віталь Клічко паміж міліцыяй і дэманстрантамі
«Зараз я паеду да Януковіча і зьвярнуся да яго асабіста з патрабаваннем спыніць супрацьстаянне міліцыі і людзей», — сказаў Клічко некалькі гадзінаў таму. Паводле паведамленьняў журналістаў, яго прапусьцілі праз кардон аховы.

Некалькі гадзінаў таму Віталь Клічко заклікаў са сцэны Эўрамайдану прэзыдэнта Віктара Януковіча «прыбраць з вуліцаў Кіева міліцыю, Беркут і цітушак» і не паўтараць шлях дыктатараў Чаўшэску і Кадафі



Паводле Клічко, адзіным выйсьцем з сытуацыі зьяўляюцца датэрміновыя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары.

«Знайдзіце ў сабе мужнасьць, не паўтарайце шлях Чаўшэску і Кадафі! У гэтай барацьбе так ці інакш пераможа ўкраінскі народ», — заявіў Клічко.

Разам з тым ён яшчэ раз зьвярнуўся да міліцыі з заклікам пераходзіць на бок народа.

«Вы павінны абараняць свой народ, а не нападаць на яго», — заявіў Клічко.

Падзеі дня:




ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG