Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве пачаліся сутычкі Эўрамайдану зь міліцыяй


На вуліцы Грушэўскага, якая перакрытая кардонам унутраных войскаў, сабралася некалькі тысяч мітынгоўцаў з Эўрамайдану, якія спрабуюць прарвацца да Ўрадавага кварталу, піша Ўкраінская праўда.

Кардон значна ўмацаваны. Мітынгоўцы ўжо каля гадзіны спрабуюць прайсьці да Марыінскага парку і пад Вярхоўную Раду, як плянавалі арганізатары Аўтамайдану.

Не атрымаўшы дазволу прайсьці, яны пачалі разгойдваць тэхніку, якой перакрыты праезд і адцягнулі аўтобус ўнутраных войскаў.

Народ скандуе «Банду гэць! Ганьба, ганьба!».

Разам з тым з гукаўзмацняльнікаў гучаць заклікі з боку праваахоўнікаў не парушаць грамадзкі парадак, а таксама паведамляюць аб адказнасьці, якую мітынгоўцы панясуць у выпадку, калі паспрабуюць прарвацца праз кардон аховы.

«Набліжэньне да працаўнікоў міліцыі бліжэй чым на 3 мэтры будзе разглядацца як спроба замаху на жыцьцё і здароўе супрацоўніка міліцыі», — заяўляюць з гукаўзмацняльніка.

Крыху пазьней мітынгоўцы пайшлі ў новы наступ. Зараз на ўваходзе ў Марыінскі парк чуваць стрэлы і выбухі, тэрыторыя трохі задымленыя.

Невядомыя ў аранжавых касках, якія былі ў натоўпе актывістаў, пачалі біць дубамі кардон аховы унутраных войскаў.

На месцы прысутнічае Віталь Клічко, спрабуе разьняць войскі і дэманстрантаў

«Тое, што вы зараз робіце, гэта вялікая небясьпека», — заявіў Клічко, зьвяртаючыся да мітынгоўцаў.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG