Пачаўся працэс па справе «Экамэдсэрвісу»
У Кастрычніцкім судзе Менску 9 студзеня пачаўся працэс па справе супрацоўнікаў мэдыцынскага цэнтру «Экамэдсэрвіс», якіх вінавацяць у сьмерці пацыенткі Юліі Кубаравай. 27 сакавіка 2013 году пасьля плястычнай апэрацыі жыхарка Горадні Юлія Кубарава не ачуняла і памерла праз 4 тыдні ў 4-м сталічным шпіталі. Паводле сьледзтва, у часе апэрацыі дрэнна працаваў апарат штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.