Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнзура не прапусьціла ліст Статкевіча пра Майдан


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч напісаў свайму брату, які жыве ва Ўкраіне, ліст пра Майдан і стасункі Ўкраіны з Расеяй, але гэты ліст з турмы ў Магілёве, дзе трымаюць былога кандыдата на прэзыдэнта, гэтак і не выйшаў.

Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіч са спасылкай на ягоны апошні ліст.

«Напісаў у лісьце пра Майдан, што даслаў ліст брату пра Майдан і пра тое, чым можа скончыцца спроба Масквы „памерацца кашалькамі з Эўразьвязам за Ўкраіну“. Але ліст не прапусьціла турэмная цэнзура».

Калі цэнзура спыняе нейкі ліст, вязьню могуць вярнуць пустую капэрту. Што і адбылося з лістом Міколы Статкевіча да свайго брата ва Украіну. Гэтак Марына Адамовіч патлумачыла, адкуль яе муж ведае пра лёс свайго ліста пра Майдан. Што менавіта напісаў пра падзеі ў Кіеве Мікалай Статкевіч ёй невядома.

Таксама, паводле Марыны Адамовіч, у апошнім лісьце Мікалай Статкевіч адзначыў, што нядаўна споўнілася 3 гады як ён апынуўся за кратамі і гэта была дакладна палова прызначанага яму тэрміну. «Напісаў, што час для яго праляцеў вельмі хутка», — кажа Марына Адамовіч.

Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году. Гэта самы вялікі тэрмін з тых, што атрымалі ўдзельнікі Плошчы ці былыя кандыдаты на прэзыдэнта. Трымаюць палітвязьня Мікалая Статкевіча ў крытай турме ў Магілёве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG