Як Мікалай Статкевіч трапіў у калёнію, а потым у магілёўскую турму, зь ім рэгулярна лістуецца ягоны бацька Віктар Паўлавіч Статкевіч. Ён апавёў пра падрабязнасьці гэтага ліставаньня.
«Кожную сераду я яму пішу, і ён мне піша. Незалежна ад таго, прыйшоў ад яго адказ, ці не. Бо бываюць затрымкі часта. А па тэлефоне ён звычайна званіў у пачатку месяца, але пакуль не званіў. Чамусьці не было званку».
Паводле Віктара Паўлавіча, сын у лістах да яго ні на што ня скардзіцца, піша аптымістычна і бадзёра, у тым ліку пра сваё здароўе. Пра сваё ж здароўе бацька Статкевіча выказваецца стрымана. Нядаўна Віктар Паўлавіч на Ўкраіне перанёс апэрацыю, пачуваецца пакуль ня лепшым чынам, але спадзяецца, што пойдзе на папраўку і дачакаецца выхаду сына на волю.
Паводле жонкі палітыка Марыны Адамовіч, у камэры палітвязьня, дзе раней было вельмі холадна з-за рамонту, уключылі ацяпленьне. «Гэта адбылося адразу, як мы паведамілі пра холад у камэры Статкевіча», — адзначае Марына Адамовіч.