Сынод РПЦ выказаў сардэчную падзяку правялебнаму мітрапаліту Філарэту за 35-гадовае архіпастырскае служэньне ў Беларусі і прызначыў мітрапалітам Менскім і Слуцкім мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла
Экспэрт у рэлігійных справах Натальля Васілевіч лічыць, што трэба даць час новаму мітрапаліту, перш чым даваць якія-небудзь ацэнкі. Паводле яе словаў, мітрапаліт Павел зь Беларусьсю ніяк не зьвязаны і можа ня ведаць мясцовай спэцыфікі. А той факт біяграфіі, што Павел працаваў у Аддзеле вонкавых сувязяў — ня сьведчыць пра яго нейкі асаблівы статус.
«Мітрапаліт Павел быў у розных дзяржаўных кантэкстах, у Расеі і Амэрыцы, і, безумоўна, у кожным кантэксьце чалавек можа па-рознаму сябе праяўляць, выбудоўваць стасункі царквы і дзяржавы. Невядома, як і што будзе адбывацца зь беларускай царквой, як кіраўніцтва дзяржавы ўспрыме новага кіраўніка. Сам мітрапаліт Павел ня вельмі ўяўляе тое месца, куды трапіў, і, напэўна, ня мае стратэгіі ў гэтым кірунку».
Ці надоўга затрымаецца новы царкоўны кіраўнік на сваёй пасадзе?
«Само прызначэньне паўстала досыць нечакана. Ён не раглядаўся ў якасьці кандыдата на гэтую пасаду. Мітрапаліт Філарэт яшчэ ў 2010 годзе падаваў у Сынод прашэньне пра свой спачын, але яго пакінулі. І цяпер Сынод рашэньне перагледзеў бязь нейкіх відавочных прычынаў. Гэта ж кадравыя рашэньні, тут ёсьць асабістыя фактары, і фактары выпадковасьці, зьвязаныя са стратэгічным кіраваньнем. Невядома, колькі на пасадзе прабудзе патрыярх Кірыл... Колькі ён прабудзе, тут многае залежыць ад таго, як ён сябе паставіць, ці будзе адпавядаць агульнай палітыцы РПЦ ня толькі ў палітычным, але і ўнутрыцаркоўным пляне».
А што значыць тое, што новапрызначаны мітрапаліт працаваў у Аддзеле вонкавых царкоўных дачыненьняў?
«Робяць высновы, што ён зьвязаны са спэцслужбамі, але ня ўсё так адназначна. Ніякія дзеяньні з боку мітрапаліта Паўла ня сьведчаць пра яго нейкі асаблівы статус. Яго дзед быў рэпрэсаваны сьвятар. Ён заўжды быў царкоўны чалавек. Аддзел вонкавых царкоўных сувязяў заўжды быў асаблівым аддзелам, але там працавалі і многія прыстойныя людзі. Напрыклад, айцец Віталій Баравой. Ён быў вельмі таленавіты, ведаў параўнальнае і экумэнічнае багаслоўе, і яго нельга было не запрасіць. Мітрапаліт Філарэт і патрыярх Кірыл узначальвалі аддзел. Гэта сувязі зь веравызнаньнямі, паездкі за мяжу. Але Павел там займаў пасаду рэфэрэнта. Ён валодаў ангельскай мовай, і, магчыма, гэта было прычынай яго прызначэньня ў гэты аддзел».