Вось жа, 31 сьнежня 192 году... Вось тут ён, відаць, пакрыўдзіўся б — Люцый Комад, рымскі імпэратар, сын Юпітэра, сам бог і другім ня дам. І загадаў бы кінуць аўтара на арэну, на пажыву дзікім вожыкам. Бо правільней будзе сказаць так: 31 дня амазонскага месяца 192 году. Імпэратар Комад так любіў глядзець на партрэт прыўкраснай Марцыі, апранутай як амазонка, што перайменаваў месяц сьнежань, які ў Беларусі, лацінскай краіне, называюць «дзекабар», у амазонскі месяц. Ён і іншыя месяцы таксама перайменаваў — бо лічыў сябе богам, а багі любяць гуляць у словы.
Менавіта прыўкрасная Марцыя, імпэратарава каханка, 31 дня амазонскага месяца прынесла і дала яму выпіць тое віно. Віно, пасьля якога ў імпэратара забалеў жывот. «Што ж ты ўсё ніяк не падохнеш, скаціна?» — думала прыўкрасная Марцыя, пяшчотна гледзячы ў вочы Комада і нясьпешнымі, поўнымі любові і ласкі рухамі паціраючы яму пухліну ў пахвіне, якой Комад вельмі саромеўся. Пра гэта пішуць рымскія гісторыкі, якія толькі й чакалі ў той дзень, што яшчэ трохі, і ім дазволена будзе пісаць праўду. «Мне ўжо лепш, — усьміхнуўся Комад. — Я бог, мая прыўкрасная Марцыя, і магу ператварыць твае чарадзейныя рукі ў... у...»
Імпэратар задумаўся. У двух хлопчыкаў, якіх ён згвалціў бы тут жа, на месцы? У двух глядыятараў, якіх прыбіў бы, не ўстаючы з ложа — ён някепска валодаў мячом? У золата. Ён любіў золата. У што? А, Марцыя?
Раптам яму захацелася яе задушыць.
«...Абвясьціўшы, што выпраўляецца ў Афрыку, ён атрымаў скарбовыя грошы на дарогу і змарнаваў іх усе на гульні і баляваньні, — напішуць гісторыкі. — Ён патрабаваў прыносіць сабе ахвяры, як богу, і дазваляў ставіць сабе статуі ў выглядзе Геркулеса. Ён пагубіў прэфэкта, пачаставаўшы таго атручанымі фігамі. Ён выколваў людзям вочы і ламаў ногі, а потым дражніў іх аднавокімі і аднаногімі. Ён біўся на арэне, як глядыятар, 735 разоў. Ён перайменаваў Рым у Горад Комада. У каштоўныя стравы ён падмешваў чалавечыя экскрэмэнты і сам іх еў, лічачы, што ўдала пажартаваў. Ён падаваў на вялікім сподзе двух гарбуноў, змазаных гарчыцай. Ён гуляў у лекара, лянцэтамі выпускаючы зь людзей кроў і пазбаўляючы іх жыцьця. Ён забіваў сваіх спальнікаў. У яго былі ўлюбёнцы, якіх ён называў словамі, што азначаюць мужчынскія і жаночыя полавыя органы, і гэтым улюбёнцам ён раздаваў чыны і ўзнагароды. Шмат каго ён забіў проста за тое, што яны былі прыгожыя і ладныя.... Ён выдаў кожнаму грамадзяніну па сямсот дваццаць пяць дэнарыяў і загадаў праводзіць цыркавыя гульні часьцей, чым калі-кольвечы бывала...»
Пародыя на свабоду. Мара дыктатара-эксцэнтрыка. Расплата за ўсеўладзьдзе — усё ў тваіх руках, і ўсё, да чаго ты ні дакранешся, ператвараецца або ў экскрэмэнты, або ў кроў.
Атрута ня дзейнічала. Ён толькі ап’янеў мацней, чым звычайна, зажурыўся, прымружыў вочы, адкінуўся на падушках. Сумны імпэратар з валасамі ў залатых блёстках. І тады ў пакой увайшоў Нарцыс, агромністы, як калёна ў храме Юпітэра, і вельмі сур’ёзны. Імпэратар часта барукаўся зь ім, выпытваючы пра розныя прыёмчыкі.
«Задушы мяне, Нарцысе», — сказаў Комад і заплакаў.