Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія пісьменьнікі выступілі ў падтрымку Эўрамайдану


Зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў

Беларускія пісьменьнікі выказваюць павагу і падтрымку ўкраінцам у іх эўрапейскім выбары, гаворыцца ў заяве Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, апублікаваным сёньня.

«Увесь сьвет сочыць сёньня за падзеямі ўкраінскай Майдану. Многія беларусы плячо да пляча стаяць разам з вамі ў шэрагах супраціву, сотні тысяч падтрымліваюць вас. Мы далучаем свой голас да вольных украінскіх гімнаў і жадаем брацкаму народу – суседу вытрымкі, мудрасьці і мужнасьці на эўрапейскім шляху. Будзьце годнымі памяці сваіх нацыянальных герояў!» – гаворыцца ў заяве Саюзу.

Дакумэнт падпісалі 35 чалавек, сярод якіх у прыватнасьці – Уладзімер Арлоў, Рыгор Барадулін, Лявон Баршчэўскі і Генадзь Бураўкін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG