Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан. Дэманстранты вытрымалі штурм спэцназу (жывая трансьляцыя, відэа)

Спэцназ прарваў і разабраў барыкады ля Майдану, выціснуў людзей у бок сцэны. Шмат параненых і затрыманых. Часткова зьнішчылі намётавае мястэчка. Колькасьць удзельнікаў на Майдане цягам ночы павялічылася з 2 тысячаў да 10-15 тыс.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ








04:40 11.12.2013
Прыкладна так выглядаюць рэшткі разьбітага намётавага мястэчка. Спэцназ спрабуе выціснуць людзей з падыходаў на Майдан
04:34 11.12.2013
Коламі пазначана, дзе сканцэнтраваныя буйныя групы спэцназу, і адбываюцца сутычкі з дэманстрантамі
04:33 11.12.2013
04:32 11.12.2013
На ўваходзе ў акружаны барыкадамі пэрымэтар Эўрамайдану, заклікаюць пакідаць рэчы, якія могуць быць выкарыстаныя ў сутычках. Актывісты адзначаюць, што акцыя на Эўрамайдане — мірная.
Чытаць далей...
04:23 11.12.2013
Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, перакрытыя, у прыватнасьці Клоўскі і Дняпроўскі спуск, а таксама вуліца Грушэўскага. Да плошчы можна пад’ехаць толькі з боку Бесарабскай плошчы.
Чытаць далей...
04:15 11.12.2013
Сьвятаслаў Вакарчук на Майдане сярод мітынгоўцаў. «Я прыйшоў, таму, што ня мог не прыйсьці», — сказаў ён. — «Быў дома, а калі прачытаў у інтэрнэце пра штурм, прыехаў на Майдан».
04:06 11.12.2013

Колькасьць людзей на Майдане заўважна павялічылася. Паводле розных ацэнак, ад 2 да 3 тыс чалавек.

04:00 11.12.2013
03:58 11.12.2013
Руслана крычыць са сцэны "Майдан ёсьць". На плошчы грае песьня "Я ня здамся бяз бою". Руслана заклікае мітынгоўцаў падпяваць разам
03:55 11.12.2013
Разам з дэманстрантамі знаходзяцца дэпутаты Ўкраіны. Таксама паводле інфармацыі "Украінская праўда", у Кіеве дагэтуль знаходзіцца Кэтрын Эштан
03:53 11.12.2013

Супрацоўнікі камунальных службаў і "цітушкі" пры дапамозе спэцтэхнікі разьбіраюць барыкады. Вялікая колькасьць сілавікоў сьцягнутыя да майдану з розных бакоў

03:49 11.12.2013
На майдане - сьвятары. Палітыкі зьвярнуліся да спэцслужбаў не ўжываць сілу ў дачыненьні да дэманстрантаў. Грае патрыятычная музыка

03:38 11.12.2013

Будынак Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі барыкадуецца


03:36 11.12.2013

Мітынгоўцы скандуюць "Заўтра - мільён".

03:31 11.12.2013

Дэманстранты спрабуюць стрымліваць спэцназ на вул. Інстытуцкай

03:29 11.12.2013
Сярод пацярпелых ад сутычак зь "Беркутам" ёсьць і дэпутаты


03:22 11.12.2013
03:19 11.12.2013
03:17 11.12.2013
03:15 11.12.2013

Беркут разбурае намётавае мястэчка

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG