Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебская пракуратура абвясьціла папярэджаньне Сяргею Рыжову


Сяргей Рыжоў
Сяргей Рыжоў

Яно тычыца дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі — Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі «Белая Русь».

«Згодна з артыкулам 193-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, арганізацыя дзейнасьці альбо ўдзел у дзейнасьці палітычнай партыі, іншага грамадзкага аб’яднаньня, якія не прайшлі ў вызначаным парадку дзяржаўную рэгістрацыю, караецца штрафам, альбо арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, альбо пазбаўленьнем волі на тэрмін да двух гадоў», — гаворыцца ў папярэджаньні за подпісам намесьніка пракурора Віцебскай вобласьці старшага дарадцы юстыцыі Георгія Каранько. Афіцыйную паперу Сяргей Рыжоў атрымаў падчас выкліку ў пракуратуру.

Паводле Рыжова, партыя насамрэч незарэгістраваная. Ён абвясьціў пра стварэньне Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі «Белая Русь» у 2010 годзе, але ніякіх спробаў зарэгістраваць яе не рабіў: быў загадзя пэўны, што яны безвыніковыя.

У інтэрнэт-выступах Сяргей Рыжоў адкрыта называе сябе кіраўніком гэтае партыі. Ён лічыць, што адна з апошніх публікацый і стала прычынай пільнай цікаўнасьці пракуратуры: на інтэрнэт-старонцы радыё «Эхо Москвы» Рыжоў разьмясьціў паведамленьне, што ягоная партыя гатовая падтрымаць у Віцебску ініцыятыву правядзеньня Дня памяці ахвяр разгону акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году ў Менску.

Сяргей Рыжоў заявіў, што з папярэджаньнем ня згодны і будзе яго абскарджваць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG