Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк хавае грошы ў Расеі


Лукашэнка з Колем і Пётар Пракаповіч
Лукашэнка з Колем і Пётар Пракаповіч
1 сьнежня золатавалютныя рэзэрвы Беларусі склалі 6 мільярдаў 562,2 мільёны даляраў ЗША. Гэта на 355 млн. даляраў менш, чым па пачатку лістапада, і амаль на 1 мільярд 630 млн — чым на пачатку году.

Як паведамляе БелаПАН, спасылаючыся на папярэднія зьвесткі Нацыянальнага банку, рэзэрвовыя актывы ў замежнай валюце на 1 сьнежня склалі 3 млрд. 665 млн. даляраў ЗША, зьнізіўшыся за лістапад на 115,9 млн. даляраў.

Аб’ём манэтарнага золата зьменшыўся на 98,6 млн. даляраў ЗША да 1 млрд. 752,7 млн. даляраў. Іншыя актывы скараціліся на 140 млн. даляраў і склалі 471,1 млн. даляраў ЗША.


Каб павялічыць аб’ём рэзэрваў, частку банк захоўвае ў свабодна канвэртаванай валюце, а частку — у расейскіх рублях у банках Расеі, бо там стаўка больш выгодная.
Паводле экспэртаў, гэтая нэгатыўная тэндэнцыя выкліканая пагаршэньнем сытуацыі з плацёжным балянсам, а таксама з павышаным попытам на валюту з боку насельніцтва. Ціск на плацёжны балянс павялічваецца за кошт значных абавязкаў па выплаце зьнешняга доўгу, уключна з плацяжамі па крэдыце МВФ.

Яшчэ ў чэрвені старшыня Нацбанку Надзея Ермакова выказвала ўпэўненасьць у выкананьні прагнозу золатавалютных рэзэрваў ў 2013 годзе у аб’ёме 8-8,3 млрд. даляраў. Каб павялічыць аб’ём рэзэрваў, частку банк захоўвае ў свабодна канвэртаванай валюце, а частку — у расейскіх рублях у
Надзея Ермакова
Надзея Ермакова
банках Расеі, бо там стаўка больш выгодная. «Паводле міжнародных стандартаў, гэтыя ашчаджэньні ня ўлічваюцца, але іх у любы час можна праканвэртаваць у даляры, калі яны нам будуць неабходныя», — адзначала Ермакова.

Нягледзячы на складансьці, у 2014 годзе Урад і Нацбанк не губляе надзеі і плянуе павялічыць золатавалютныя рэзэрвы да 8,5 млрд. даляраў. Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў 22 лістапада адзначыў, што павялічыць узровень ЗВР можна за кошт прыватызацыі прадпрыемстваў. Ужо сфармаваны пералік 85 прадпрыемстваў, 50 зь якіх плянуецца прыватызаваць праз аўкцыёны, яшчэ 35 — на конкурснай аснове.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG