На Майдане ўжо выступалі сьпявачка Руслана, расейскі актор Мікіта Джыгурда і шоў-мэн Гарык Харламаў. Шэраг украінскіх музыкаў запісалі гімн Эўрамайдану «Брат за брата». А лідэр папулярнага ня толькі ва Ўкраіне гурту «Океан Ельзи» Сьвятаслаў Вакарчук публічна асудзіў дзеяньні «Беркута» ў дачыненьні да мірных мітынгоўцаў.
Як ставяцца да падзеяў ва Ўкраіне прадстаўнікі беларускай культуры і якія ўмовы яны лічаць неабходнымі для таго, каб беларусы таксама выйшлі на плошчу, даведвалася Радыё Свабода.
Старшыня Саюзу беларускіх мастакоў Уладзімер Савіч зараз заняты падрыхтоўкай да зьезду сваёй арганізацыі, таму прызнаўся, што ўвогуле ня ведае, што адбываецца ва Ўкраіне:
«Я нават і ня ведаю, што там робіцца. Калі б я бачыў нейкую інфармацыю, тады б нешта сказаў. Але, на вялікі жаль, я нічога ня ведаю».
Затое яго намесьнік Рыгор Сітніца сочыць за падзеямі ў суседзяў. Ён, падтрымліваючы эўрапейскі выбар мітынгоўцаў, тым ня менш вельмі нэгатыўна ставіцца да гвалту, які чыніцца як з аднаго, так і з другога бакоў. Што да сваіх суграмадзянаў, дык Рыгор Сітніца лічыць, што канфармізм — у самой сутнасьці беларусаў, таму яны выйдуць пратэставаць на вуліцу толькі ў тым выпадку, калі будуць літаральна паміраць з голаду:
«Безумоўна, Украіна — эўрапейская краіна. І яна мае права на той альбо іншы выбар. Іншая справа, што там, дзе б’юцца і дзе ліецца кроў, там праўды ўжо няма. Трэба шукаць цывілізаваныя формы, хоць гэта і вельмі цяжка ў постсавецкіх краінах. Мне заўсёды прыкра, калі людзі б’юць адзін аднаго. Няважна, зь якой нагоды. Калі людзі хочуць быць эўрапейцамі, дык трэба па-эўрапейску сябе паводзіць, а так гэта нагадвае азіяцкі бунт. Майдан 2004 году быў нашмат больш прыгожы і нашмат больш цывілізаваны. А гэты — нейкі дзікі, я не кажу ўжо пра мастацкае аздабленьне. Я ўвогуле ня ведаю, ці можна дасягнуць еднасьці нацыі праз такія шляхі. Зараз я баюся, каб Украіна ўвогуле не раскалолася.
У Беларусі я ня бачу такіх умоваў, пры якіх беларусы выйшлі б на Плошчу. Добра гэта ці кепска, але мы ня выйдзем. Толькі калі есьці ня будзе чаго. Ды і тое... Я не ўяўляю тую мяжу, да якой нас трэба давесьці, каб мы пачалі бунтаваць. Можа, гэта і ня самая кепская наша рыса, бо на працягу ўсёй гісторыі наш канфармізм быў нацыянальнай формай выратаваньня. Калі б мы былі чачэнцамі на гэтай тэрыторыі, дык на нас забыліся б ужо сто гадоў таму. А так, прагінаючыся пад аднаго, пад другога і пад трэцяга, мы выжываем. Не магу сказаць, што гэта прыгожая форма выжываньня, але ёсьць факт, што мы такім чынам захоўваемся фізычна і этнічна».
Паэт Сяргей Чыгрын са Слоніму згодны з мастаком у тым, што беларусы яшчэ на пачатку доўгага шляху да свайго Эўрамайдану. Прычына — няма моцнага лідэра:
«Я пільна сачу за падзеямі, тое самае робяць і мае сябры ў Слоніме, сярод якіх нямала ўкраінцаў. Думкі ва ўсіх разыходзяцца. Але агульны сэнс падзяляюць усе: і Беларусь, і Ўкраіна мусяць далучацца да Эўропы. У нас людзі — асабліва гэта тычыцца рэгіёнаў — ня выйдуць ні на якія пратэсты, пакуль ня будзе адзінага моцнага лідэра, такога, якімі былі Пазьняк, Карпенка, Ганчар. У рэгіёнах людзі вельмі моцна залежаць ад месцаў працы і заробкаў, якія вельмі невялікія — каля 3 мільёнаў, таму найперш баяцца застацца бяз сродкаў існаваньня. Мне як чалавеку з рэгіёну таксама патрэбны лідэр, які б павёў мяне на Плошчу. І трэба, каб я ведаў добра гэтага чалавека, шукаў пра яго інфармацыю, чытаў яго артыкулы», — сказаў Сяргей Чыгрын.
Тэатральны рэжысэр Валер Мазынскі, сярод твораў якога ў прыватнасьці дакумэнтальны фільм «Як пошуг маланкі» пра дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху Расьціслава Лапіцкага, кажа, што тая колькасьць беларусаў, якія выйшлі на плошчу ў 2010 годзе рэлевантна адлюстроўвае масу людзей, гатовых змагацца за свой выбар на вуліцы. Пакуль такія людзі ў адназначнай меншасьці, лічыць рэжысэр:
«Высьпяваць трэба, а мы яшчэ ня высьпелі для такога. Калі мы ня выгадуем у сабе эўрапейскія каштоўнасьці, дык тады проста трэба чакаць зьмены пакаленьня. Калі нам яшчэ хочацца хадзіць у ватоўках, дык мы будзем жыць так, як жывем цяпер. Вялікая частка ўкраінцаў ужо ня хоча так жыць, вось і выйшла на Майдан. А мы хочам адразу і ўсё. Хочам нейкую апазыцыю, якая б забяліла нам жыцьцё, і ўсе б памяняла. А самі мяняцца ня хочам.
У нас максымум 30 тысяч выходзяць пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Вось у нас толькі 30 тысяч людзей, якія хочуць нешта памяняць. Ва Ўкраіне па-іншаму — там паўмільёну такіх людзей, і тое ня могуць пакуль даць рады. Калі вырашаць гэтую сытуацыю без крыві, дык гэта трэба рабіць доўга і цярпліва, кожны дзень выходзячы і ўсьведамляючы адказнасьць за сваю краіну».