Для забесьпячэньня харчаваньнем удзельнікаў Эўрамайдану ў будынку Прафсаюзаў наладжаная кухня. Тут працуюць валянтэры. Адны гатуюць, другія робяць каву і гарбату, трэція разносяць ежу. Дзеля захаваньня санітарных умоваў на кухню не так лёгка патрапіць.