Лінкі ўнівэрсальнага доступу

60 ахвотнікаў зацьміць Канчыту


Канчыта Вурст, удзельніца Эўрабачаньня з Аўстрыі
Канчыта Вурст, удзельніца Эўрабачаньня з Аўстрыі

Больш за 60 заявак пададзена ў Беларусі для ўдзелу ў нацыянальным адборы на «Эўрабачаньне-2014».

Пра гэта паведаміла кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Сьвятлана Смалонская-Краскоўская.

Сярод іх група «Nuteki», Аляксей Грос, Дарыя, Натальля Тамела, Іван Буслай, Алена Грышанава, Георгій Калдун, ДзіДзюЛя і Макс Лорэнс.

29 лістапада журы вызначыць 15 фіналістаў. Імя пераможцы стане вядома ў студзені падчас тэлевізійнага канцэрту, перадае БЕЛТА.

Раней з пэтыцыяй да міністра інфармацыі Беларусі супраць трансьляцыі «Эўрабачаньня-2014» выступіў 26-гадовы вэтэрынар Арцём Кірашоў зь мястэчка Кішчына Слабада за 15 кілямэтраў ад Барысава. Пэтыцыя выклікана ўдзелам у песенным конкурсе «Эўрабачаньне-2014», які адбудзецца ў сталіцы Даніі Капэнгагене, аўстрыйскага транссэксуала Канчыты Вурст.

У Фэйсбуку стварылася міжнародная суполка пад назвай NEIN zu Conchita Wurst beim Song Contest, якая пратэстуе супраць удзелу Канчыты Вурст у «Эўрабачаньні». У суполцы на дадзены момант 39 тысяч удзельнікаў.

У Фэйсбуку існуе і пэрсанальная старонка Канчыты Вурст, на якую падпісаныя 22 тысячы сяброў.

Удзел Канчыты Вурст у «Эўрабачаньні» — ня першы скандал, зьвязаны з транссэксуальнымі выканаўцамі ў гэтым конкурсе. У 1998 годзе ў Бірмінгеме «Эўрабачаньне» выйграла ізраільская транссэксуалка Дана Інтэрнэшнэл, якая ад нараджэньня была мужскога полу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG