Выступаючы перад дэпутатамі Нямеччыны, Мэркель узгадала і сытуацыю зь беларускімі палітвязьнямі:
«Ад часу апошняй хвалі рэпрэсіяў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году, палітычныя вязьні па-ранейшаму за кратамі. Грамадзяне, якія змагаліся за плюралізм у сваёй дзяржаве былі кінутыя ў турму. Я маю на ўвазе, акрамя іншага, Алеся Бяляцкага, ляўрэата Эўрапейскай прэміі правоў чалавека. Мы ўсе хочам, каб гэтыя людзі атрымалі магчымасьць свабодна гаварыць і дзейнічаць».
Ангела Мэркель заяўляе, што Эўразьвяз гатовы падтрымліваць Украіну на шляху рэформаў, аднак для збліжэньня з Брусэлем Кіеў павінен выканаць пэўныя ўмовы.
«Мы ведаем, што рэформы нельга правесьці за адзін дзень. Мы хочам падтрымаць рэформы ва Ўкраіне мы прапануем супрацоўніцтва, у прыватнасьці і фінансавую выгаду ад рэалізацыі палітыкі партнэрства ЭЗ. Але ёсьць умовы, якія Ўкраіне для гэтага трэба выканаць, і гэта трэба зрабіць не калі-небудзь, а цяпер», — падкрэсьліла Мэркель падчас выступу ў Бундэстагу.
Паводле Мэркель, Эўразьвяз дагэтуль не разумее, ці мае намер Кіеў выконваць гэтыя ўмовы.
Ўкраінскае кіраўніцтва разьлічвае падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні ў канцы лістападу. Разам з тым Вярхоўная Рада не прыняла асноўныя эўраінтэграцыйныя законапраекты, у прыватнасьці, ня вырашыла пытаньне лячэньня за мяжой былога прэм’ера Юліі Цімашэнкі.