Пытаньне пра распрацоўку канцэпцыі рэстаўрацыі паўстала год таму, выканала яе прадпрыемства «Белрэстаўрацыя», галоўным архітэктарам праекту зьяўляецца Андрэй Карпук, а замоўнікам выступіў дабрачынны фонд «Любчанскі замак» пад кіраўніцтвам Івана Пячынскага. Сродкі на рэстаўрацыю ахвяраваў «Приорбанк».
Як кажа Антон Астаповіч, праект, паводле якога адбываецца рэстаўрацыя, гістарычна не абгрунтаваны — няма іканаграфічных матэрыялаў, якія б дазволілі рабіць рэстаўрацыю, таму самае разумнае, што можна і трэба зрабіць, — гэта кансэрваваць замак.
Многіх абурылі пляны рэстаратараў паставіць на сярэднявечны замак два купалы-цыбуліны, неўласьцівыя гэтаму помніку.
«Справа не ў купалах, і не ў «цыбулінах». Справа ў тым, што, па-першае, не выкананыя ў патрэбным аб’ёме навуковыя пошукі, якія б дазволілі прымаць праектныя рашэньні. Па-другое, не выкананая працэдура распрацоўкі навукова-праектнай дакумэнтацыі, яе ўзгадненьня і атрыманьня дазволу на правядзеньне работ на гісторыка-культурнай каштоўнасьці",— кажа Антон Астаповіч.
Праект рэстаўрацыі Любчанскага замку абмяркоўваўся і быў зацьверджаны навукова-мэтадычнай радай пры Міністэрстве культуры. Аднак, паводле Антона Астаповіча, на той від работ, які адбываецца на гісторыка-культурнай каштоўнасьці, няма дазволу Інспэкцыі Дэпартамэнту кантролю і нагляду за будаўніцтвам, а таксама праектная дакумэнтацыя не прайшла дзяржаўную экспэртызу.
«Тое, што прадстаўляецца на навукова-мэтадычную раду,— гэта канцэптуальнае рашэньне Міністэрства культуры, а не праектная дакумэнтацыя. У выніку парушэньні прывялі да таго, што дырэктар фонду «Любчанскі замак» Іван Пячынскі стаў фальсыфікаваць гісторыка-культурную каштоўнасьць у межах дадзенага ляндшафту. Ён стварае штучны антрапагенны ляндшафт, зусім новую неўласьцівую архітэктуру менавіта так, як ён лічыць, а ня так, як навукова абгрунтавана»,— распавядае Антон Астаповіч.
«Няма зьвестак, якія дазволілі б зрабіць рэканструкцыю замка, каб аднаўленьне было навукова і гістарычна абгрунтаваным. Мы маем некалькі інвэнтароў з апісаньнем замка і гравюру 17-га стагодзьдзя. Але гэтых крыніц недастаткова, каб зрабіць дакладныя высновы пра зьнешні выгляд палацу. І пакуль іх няма, нам трэба было кансэрваваць гэтыя вежы і займацца навакольным ляндшафтам, флігелямі, будынкам былога палацу. Нам трэба захаваць і рэгенэраваць культурны ляндшафт, які быў у канцы 19 — пачатку 20 стагодзьдзя. Таму што гэта той культурны ляндшафт, пра які ёсьць зьвесткі,— дакладны іканаграфічны матэрыял.
Тое, што зараз адбываецца ў Любчанскім замку,— гэта фантазія. Усе міжнародныя мэтадычныя дакумэнты сьцьвярджаюць, што там, дзе пачынаецца загадка, заканчваецца рэстаўрацыя, таму там, дзе няма зьвестак, мы ня маем права фантазіраваць і прымаць гіпатэтычныя рашэньні. На жаль, там усё фантазія — фахвэркавая прыбудова кутняй вежы, абарончая сьцяна з фахвэркавая баявой галерэяй, купал, які будзе ставіцца над кутняй вежай»,— перакананы Астаповіч.
Іван Пячынскі, які ўжо 15 гадоў займаецца вывучэньнем Любчанскага замку і зараз зьяўляецца дырэктарам дабрачыннага фонду «Любчанскі замак», у інтэрвію Радыё Свабода адмовіўся камэнтаваць пазыцыю Антона Астаповіча, спаслаўшыся на тое, што Любчанскі замак рэстаўруецца паводле праекту «Белрэстаўрацыі»:
«Калі ў каго-небудзь ёсьць прэтэнзіі да праекту аднаўленьня, то няхай ён у пісьмовым выглядзе накіруе іх у „Белрэстаўрацыю“ і разьбіраецца там зь беларускімі мэтрамі рэстаўрацыі. А так атрымліваецца, што ён проста наводзіць паклёп. Мы проста замовілі праект, спэцыялісты яго выканалі. А тое, што сёньня ў нас слабыя архітэктары хацелі б кансэрваваць замак, сьведчыць пра тое, што яны ня думаюць пра тое, як далей замак будзе жыць. Гэта слабыя архітэктары. Я Любчанскім замкам займаюся як мінімум 15 гадоў, мы там вывучылі кожны мэтар тэрыторыі і межы абарончых тэрыторый. Таму мы дакладна ведаем, як замак выглядаў. А тое, што Астаповіч глянуў на гравюры і зараз піша абы-што,— гэта яго праблемы».
Рэстаўратар Зьміцер Савельеў браў удзел у аднаўленьні Любчанскага замку зь 2003 году, калі яно толькі пачалося. Прайшоў шлях ад звычайнага валянтэра да архітэктара. Аднак паўгады таму адмыслоўца сышоў з праекту празь непаразуменьні з кіраўніцтвам фонду з-за іншага бачаньня рэстаўрацыі аб’екту.
«Канцэпцыя ня можа быць прынятай у тым выглядзе, у якім яна існуе цяпер. Першая для гэтага прычына — тое, што не адбылося грамадзкай дыскусіі наконт рэстаўрацыйнага падыходу Любчанскага замку. Другая прычына — тое, што зусім не разглядаліся альтэрнатыўныя праекты. Справа ў тым, што яшчэ ў 1986 годзе быў створаны праект аднаўленьня гэтага замку, які быў прыняты, але там і не ўвасобіўся ў справу. Я лічу, што калі і рэстаўраваць Любчу, то гэта варта рабіць паводле праекту 1986 году, бо той праект меў на ўвазе захаваньне гістарычнай гісторыка-культурнай сытуацыі, якая склалася на пачатку 20-га стагодзьдзя — рэстаўрацыю дзьвюх вежаў і флігелю, а таксама аднаўленьне палацу да таго выгляду, які ён меў да Першай сусьветнай вайны, калі ён быў зруйнаваны. Той праект якраз выкананы вельмі далікатна і асьцярожна, ня ўтрымлівае ніякіх супярэчнасьцяў, якія б маглі выклікаць адмоўную рэакцыю».