Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянтэры аднаўляюць Любчанскі замак


Валянтэры аднаўляюць Любчанскі замак XVI стагодзьдзя
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Валянтэры аднаўляюць Любчанскі замак XVI стагодзьдзя

У мястэчку Любча Наваградзкага раёну праходзіць міжнародны моладзевы летнік. Добраахвотнікі аднаўляюць кладку замкавага мура, рыхтуюць будаўнічыя матэрыялы ды парадкуюць парк.

Сярод сталых удзельнікаў летніка — сябры аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў».

Сёлета ў Любчу на запрашэньне моладзевага адукацыйнага цэнтру «Фіяльта» прыехалі валянтэры з Латвіі.

Аднаўляць замак пачалі ў 2003 годзе, калі на ініцыятыву адстаўнога палкоўніка войскаў СПА, ураджэнца Любчы Івана Пячынскага быў заснаваны дабрачынны фонд «Любчанскі замак». Штогод на рэстаўрацыйныя працы сюды прыяжджаюць дзясяткі валянтэраў.

Любчанскі замак закладзены ў другой палове XVI ст. магнатам Вялікага Княства Літоўскага Янам Кішкам. Першапачаткова ўсе будынкі комплексу, апрача адной вежы, былі драўляныя. Замак ня раз мяняў уладальнікаў, сярод якіх былі і Радзівілы. За савецкім часам тут месьцілася школа.

МАПА ВАЛЯНТЭРСКІХ ЛЕТНІКАЎ У БЕЛАРУСІ СЁЛЕТА


Глядзець «Валянтэрскія летнікі — 2012» на вялікай мапе
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG