Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтацыя «Вушацкага словазбору» Барадуліна


Прэзэнтацыя «Вушацкага словазбору» Барадуліна
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:10:39 0:00

Прэзэнтацыя «Вушацкага словазбору» Барадуліна

15 лістапада адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Рыгора Барадуліна «Вушацкі словазбор». Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю з імпрэзы. Аўтар не прысутнічаў па стане здароўя.

«„Вушацкі словазбор“ — спроба сабраць за адным бяседным сталом хоць крышачку непераўзыдзенага шматгалосься роднае мне зямлі, шматгалосься, якое, на жаль, пачынае глухнуць», — піша Рыгор Барадулін ва ўступным слове да кнігі.

«Народны паэт склаў ня проста слоўнік адметнай лексыкі Вушаччыны, ён імкнуўся перадаць «паганскія карані і біблейскае неба», «чысьціню бачаньня сьвету», галасы «мамы Куліны, крэўных і блізкіх», — адзначае прэсавая служба Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

У вечарыне ў менскай кнігарні «Логвінаў» выступілі:

  • Генадзь Бураўкін
  • Натальля Давыдзенка (укладальніца кнігі)
  • Уладзімір Някляеў (аўтар прадмовы)
  • Алесь Пашкевіч
  • Барыс Пятровіч
  • Кастусь Цьвірка (рэцэнзэнт выданьня)

Раней у Бібліятэцы Свабоды выйшла кніга «Дуліна ад Барадуліна». Электронны варыянт можна прачытаць тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG