Рыгор Барадулін нарадзіўся ў 1935 годзе на хутары Верасоўка Вушацкага раёну. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі — “Адам і Ева”, “Сьвята пчалы”, “Абсяг”, “Вечальле”, “Міласэрнасьць плахі”, “Трэба дома бываць часьцей”, “Здубавецьце” і многіх іншых, перакладчык замежнай паэтычнай клясыкі.
Рыгор Барадулін часты госьць на хвалях “Свабоды”. У супрацоўніцтве з Радыё Свабода летась апублікаваў кнігу эсэ і эпіграмаў “Дуліна ад Барадуліна”.
Рыгор Барадулін у свой юбілей прыкра захварэў на грып, але спадзяецца ачуняць да 2 сакавіка, калі ў Доме літаратара адбудзецца юбілейная вечарына. Найбольшы падарунак да юбілею спадара Барадуліна — выхад зборніка матчыных песень:
(Барадулін: ) “Я шчасьлівы, што якраз у выдавецтве “Кніга” нарэшце выйшла кніжка, якую я практычна ўсё жыцьцё зьбіраў — “Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю. Песьні матчыны з Вушаччыны”.
У кнізе сабраныя абрадавыя і лірычныя песьні, вясёлыя і сумныя. Рыгор Барадулін спадзяецца, што хутка выйдзе яшчэ адна кніга, якую ён рыхтуе ўсё жыцьцё — “Вушацкі словазбор”. Зборнік Барадуліна “Песьні матчыны з Вушаччыны” выйшаў у прыватным выдавецтве “Кніга”. У дзяржаўных выдавецтвах кнігі Барадуліна даўно не выходзяць, рукапіс ягонай новай дзіцячай кніжкі быў аформлены і здадзены яшчэ два гады таму, але сьвету так і не пабачыў. На дзяржаўнае тэлебачаньне спадара Барадуліна, як і іншых жывых клясыкаў беларускай літаратуры, таксама не запрашаюць.
(Барадулін: ) “Тэлебачаньне і радыё мяне зрабіла ўжо настолькі народным, што калі нават выконваюцца песьні на мае словы, то не аб’яўляюць аўтара… Я ім вельмі ўдзячны за такое агульнае прызнаньне”.
Разважаючы пра лёс беларускай літаратуры ў цяперашніх умовах, спадар Барадулін не губляе аптымізму:
(Барадулін: ) “Беларускай літаратуры ўсё жыцьцё не было спрыяньня такога асаблівага, але так Богу было заўгодна, каб яна была. І думаю, што Бог нас не пакіне. Уся надзея на моладзь, адзінае, што мяне вельмі радуе, што ідзе многа таленавітай моладзі”.
На думку Рыгора Барадуліна, цяпер, калі беларуская мова ў значнай ступені выкарчаваная нават у вёсках, яна вернецца туды з гораду, са сталіцы, разам з таленавітай моладзьдзю.
Гаворачы пра свае адносіны зь дзейнымі ўладамі, спадар Барадулін адзначае: “Яны мяне не заўважаюць, а я – іх”. Тым ня менш, ён спадзяецца, што з часам сытуацыя ў краіне палепшыцца і зь беларускай мовай, і з дэмакратычным шляхам разьвіцьця:
(Барадулін: ) “Я думаю, што рана ці позна нешта зьменіцца ў лепшы бок, таму што так Богу заўгодна. Кожны павінен працаваць на сваім месцы і галоўнае — не прадаць душу д’яблу”.