Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандарэнка: Навошта ты пытаесься ў мяне «як справы», калі мы жывем у адной краіне?


«Няма ніякіх ілюзіяў наконт сёньняшняга суду. Але як чалавек, які прытрымліваецца законаў, я разьлічваю, што суд таксама судзе прытрымлівацца законаў», — заявіў Радыё Свабода праваабаронца Андрэй Бандарэнка.

Што да верагоднага прысуду, Бандарэнка пажартаваў: «Ёсьць такі выраз: „Навошта ты пытаесься ў мяне „як справы“, калі мы жывем у адной краіне?“»

«Яна выйшла з машыны. Да яе падышлі міліцыянты і ўдакладнілі, што ў яе ў руках. Жанчына разгарнула і паказала плякат. Ёй і кажуць: вось вы стаіце з плякатам, мы вас зазьнялі. Вы ўдзельнічае ў несанкцыянаваным мітынгу», — прыгадвае Бандарэнка падзелі 14 верасьня вакол Жаны Пцічкінай.

«Гэта ня тое што неадэкватнае стаўленьне. Гэта ня мае ніякага дачыненьня да мітынгу і несанкцыянаванай акцыі. Людзі прыйшлі ўшанаваць памяць загінулага. Ніякіх лёзунгаў у іх не было. Дый калі разглядаць гэта як акцыю, то яна не пасьпела адбыцца, бо ўсіх затрымалі яшчэ на падыходах».

14 лістапада сканчаецца тэрмін перасьледу па адміністрацыйнай справе супраць Бандарэнкі і Пцічкінай.

Андрэй Бандарэнка цьвердзіць, што цягам гэтых месяцаў міліцыянты па адным вылоўлівалі ўдзельнікаў акцыі памяці 14-га верасьня. Судзілі цішком, каб не прыцягваць увагі журналістаў і праваабаронцаў.

Тым часам Сьледчы камітэт працягвае расьсьледаваньне крымінальнай справы аб гібелі Ігара Пцічкіна, пра нейкія вынікі пакуль невядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG