Судзьдзя Яўген Хаткевіч перанёс слуханьні на 15:00 14 лістапада, бо адвакат Бандарэнкі ня змог прысутнічаць на працэсе.
Пікет, у якім бралі ўдзел Жана Пцічкіна і праваабаронца Андрэй Бандарэнка, адбываўся каля СІЗА на вуліцы Валадарскага 14 верасьня. Міліцыя не дазволіла людзям ускласьці кветкі да муроў ізалятару ў памяць пра Ігара Пцічкіна. Больш за 10 чалавек былі затрыманыя, шасьцёра зь іх адбылі дзень у ізалятары і потым былі асуджаныя на штрафы. Справы некаторых іншых затрыманых былі адкладзеныя.
Мянчук Ігар Пцічкін памёр у ізалятары на Валадарскага 4 жніўня. Сваякі лічаць, што малады чалавек быў забіты ахоўнікамі. У кастрычніку стала вядома, што Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу паводле гэтага здарэньня.