Яна патрабуе, каб спадарожнік «Astra» прыпыніў трансмісыю сыгналу тэлебачаньня «Белсат». Судовае разьбіральніцтва мае пачацца 11 лістапада ў Вярхоўным судзе ў Менску.
«Унітарнае прадпрыемства «БЕЛСАТплюс», якое належыць Андрэю Белякову, зьявілася пасьля таго як было ўжо вядома пра тэлеканал «Белсат ТВ». У 2011 годзе ў спэцыфікацыі фірмы Белякова зьявілася слова «ТВ» (выключна кабэльнае).
«Такія супадзеньні бываюць толькі ў казках», — адзначыла дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.
Тэлеканал «Белсат» і дамен сайту зарэгістраваныя ў Польшчы.
Даменнае імя не зарэгістраванае ў Беларусі і не адмініструецца з тэрыторыі Беларусі, таксама і тэлебачаньне не трансьлюецца з тэрыторыі Беларусі. Адпаведна, і знак не падпадае пад юрысдыкцыю беларускага права.
Да таго ж «Белсат» зарэгістраваны як «Белсат ТВ» («Belsat TV»), а гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства — як «БЕЛСАТплюс».
«Відавочна нам намагаюцца ўскладніць існаваньне. У Эўразьвязе ўсе вельмі лічацца з літараю закону, асабліва з аўтарскімі правамі, таму ўлады Беларусі намагаюцца стварыць уражаньне, што мы працуем не ў згодзе з законам. Таксама, я мяркую, вырак у такой справе будуць выкарыстоўваць, каб чарговы раз адмовіць нам у акрэдытацыі», — адзначае Агнешка Рамашэўская-Гузы.
Фірма, якая падала ў суд на «Белсат ТВ», не хоча грашовай кампенсацыі. Яе адзінае патрабаванне, каб спадарожнік «Astra» прыпыніў трансмісыю сыгналу тэлебачаньня «Белсат».
«Белсат» трансьлюецца са спадарожніку «Astra 4A» (ранейшая назва — «Sirius 4»), пазіцыя 4,8˚E [1], палярызацыя H [2], частата 12 380 МГц, штодзённа з 7:00.