Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД ушанавала памяць ахвяраў камунізму


Актывісты Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі 7 лістапада наведалі мэмарыял у Курапацкім лесе і Вайсковыя могілкі ў Менску, дзе ўшанавалі памяць ахвяраў камуністычнага рэжыму.

На Вайсковых могілках яны ўсклалі кветкі да магілаў Янкі Купалы, які перасьледаваўся камуністамі і загінуў ад іх рук у 1942 годзе, Кузьмы Чорнага, які правёў год у засьценках НКВД, Якуба Коласа, якому неаднаразова пагражаў арышт й іншых.

БХД таксама заклікала абвесьціць 7 лістапада жалобным днём і ўзгадваць ахвяраў, якія загінулі ад рук камуністаў.

«Камуністычны пераварот і распаўсюд камуністычнай ідэалёгіі прывялі да шматлікіх ахвяраў беларускага народу. Ад рук камуністычных катаў склалі жыцьці сотні тысячаў простых жыхароў Беларусі, у тым ліку і лепшыя прадстаўнікі беларускага народу.

І сёньняшняя ўлада працягвае камуністычныя традыцыі. У засьценках НКВД-КДБ, дзе катавалі і расстрэльвалі выбітных сыноў Беларусі, і сёньня працягваюцца рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў рэжыму. На дзяржаўным узроўні дагэтуль сьвяткуецца камуністычны пераварот, які стаў пачаткам масавых крывавых рэпрэсіяў», — адзначае прэс-служба БХД.

Менскія актывісты БХД з нагоды афіцыйнага сьвята здалі таксама ў пункт прыёму другаснай сыравіны кнігі марксісцка-ленінскай ідэалёгіі, сярод якіх «Гісторыя КПСС».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG