Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце ў Курапаты. Жывы рэпартаж

3 лістапада ў Менску адбыліся традыцыйныя шэсьце ў Курапаты і мітынг. Акцыю ладзіла Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ.

11:46 3.11.2013
11:45 3.11.2013
11:45 3.11.2013
11:37 3.11.2013
Сябры БХД Аляксандр і Андрэй вырабілі крыж для Курапатаў. Аляксандар кажа: несьці крыж ня цяжка, таму што гэта робіцца, каб ушанаваць продкаў.

11:33 3.11.2013
Удзельнік шэсьця ў майцы «Лукашенко, уходи», не падпарадкаваўся міліцыі і майку ня зьняў.

На сьпіне напісана: «Четырежды президент — нет! Это не президент, а царь-самозванец!»


11:30 3.11.2013
Зьявілася чорная расьцяжка «Малады фронт».
11:25 3.11.2013
Адзін з удзельнікаў шэсьця нясе плякат: «Дзякуй продкам за мову».
11:24 3.11.2013
Удзельнікаў акцыі вітаюць кіроўцы аўтамабіляў, якія едуць па праспэкце Незалежнасьці
11:22 3.11.2013
Юрась Беленькі ў інтэрвію Радыё Свабода: Адметнасьць селетняй акцыі — тое, што большая частка ўдзельнікаў — гэта моладзь. Гэта значыць, што думкі моладзі скіраваныя ў будучыню, а значыць, Беларусь будзе жыць.

Беленькі таксама распавёў пра Дзяды 1988 году, ўдзельнікам якіх ён быў:

«Тады супраць людзей былі ўжытыя вадамёты і сьлезацечны газ. Менавіта пасьля той акцыі ў 1988 годзе пачалося гуратаваньне людзей вакол Беларускага Народнага Фронту. Сёньняшняя ўлада не перашкаджае шэсьцю Дзяды, але разам з тым ніхто з прадстаўнікоў не далучаецца да акцыі».

Беленькі тлумачыць малую колькасьць удзельнікаў тым, што людзей падчас акцыі фільмуюць супрацоўнікі спэцслужбаў.
11:16 3.11.2013
Падчас акцыі Радыё Свабода распаўсюджвае мапу «Беларускі нэкропаль» з пазначэньнем магілаў выбітных беларускіх дзеячаў на Ўсходніх могілках.

2 дні таму менская друкарня «Карандаш» адмовілася друкаваць гэтую мапу, палічыўшы яе агітацыйнай. Пасьля здарэньня іншыя друкарні прапанавалі сваю дапамогу, і мапу ўдалося вырабіць да Дзядоў.

Мапу можна паглядзець тут
11:14 3.11.2013
Удзельнікі сьпяваюць «Пагоню»
11:11 3.11.2013
Калёна рушыла, удзельнік скандуюць лёзунг «Жыве Беларусь!»

11:11 3.11.2013
Радыё Свабода пачынае жывую відэатрансьляцыю.
11:06 3.11.2013
11:01 3.11.2013
Калёна прыпынілася, таму што яшчэ падыходзяць удзельнікі. У галаву калёны сталі людзі, якія нясуць крыжы.
10:57 3.11.2013
Калёна рушыла.

Мікола Дземідзенка разам з малым сынам і жонкай
Мікола Дземідзенка разам з малым сынам і жонкай
10:55 3.11.2013
Да ўдзельніка шэсьця ў майцы з надпісам «Лукашенко, уходи» падышлі міліцыянты і папрасілі зьняць і схаваць майку, каб не было канфліктаў.
10:48 3.11.2013
Зьявіўся сьцяг БХД і сьцяг «Маладой Беларусі» і БСДП (Г)
10:46 3.11.2013
Сярод удзельнікаў — намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі-БНФ Юры Беленькі, адказны сакратар партыі Валер Буйвал.
10:40 3.11.2013
На месцы збору ўжо больш за 100 ўдзельнікаў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG