Панізьнік: Вясною 1968 году я сустракаўся з [чэскім перакладчыкам беларускай літаратуры] Вацлавам Жыдліцкім у Менску, у доме Караткевіча. І мы так хораша гаварылі, так радаваліся падзеям у Празе. А я служыў у той час вайсковым журналістам, і ў 69-м восеньню [праз год пасьля савецкага ўварваньня ў Чэхаславаччыну] мяне паслалі пад Прагу, у Мілавіцэ над Лабэм. Я прасіў прабачэньня ў чэхаў, што я тут знаходжуся, і ад таго часу мяне трымалі пад наглядам. У вольны ад службы час я працаваў над перакладамі чэскіх паэтаў – таго ж Яна Нэруды. Мне было цікава пазнаць і лёс паэтаў, якія былі «будзіцелямі» для чэскага народу, каб адказаць, што нам патрэбна, што Беларусі патрэбна, якія «будзіцелі» нам патрэбныя. Я шукаў творы для друку ў нас, каб быў нейкі рэзананс. Каб было відаць, як з анямечанага, згерманізаванага народу можна было стварыць паўнацэнную нацыю. Мне тут у свой час дапамог і Забэйда-Суміцкі. Я меў зь ім сувязі яшчэ з часоў як вучыўся ў Львове на журналіста, бо знайшоў ягоны здымачак у архівах...
Соўсь: Я вось як раз бачу, што вы прыйшлі зь вялікім архівам да нас у студыю, і ведаю, што вы маеце з сабой верш прысьвечаны спадару Міхасю.
Панізьнік: Міхась Забэйда мяне з радасьцю прыняў, я часта заходзіў да яго ў госьці, і ён даваў мне свой архіў для працы. І аднойчы на разьвітаньне ён падарыў мне келіх. Кажа: вось будзеш помніць пра мяне. "Келіх Забэйды" -- такі верш у мяне ўзьнік:
Сыходзілі дні з маладога папасу,
Крутымі шляхамі пляніда вяла,
І маміна кварта сіроцкага квасу
Паўнюткай ніколі ў руках не была.
У вырай узьнёсься ўзнадзеяны голас,
У сумоўі народаў як свой узьляцеў,
Каб родную песьню выводзіць у колас
І срэбраны келіх прыняць не хацеў.
Высокая слава скубла адзіноту,
Спазнаў салавей, дзе бяда, дзе віна,
Ня чула Радзіма апошнюю ноту,
Быў срэбраны келіх дапіты да дна.
Ад нас не затулена праскае сонца
На келіхі-вежы паважна глядзіць,
А золатам промніка ў срэбнае донца
Пастукае памяць, імя згудзіць.
Яшчэ запяе нам Забэйда-Суміцкі,
Над матчынай квартай абсыпецца гром,
Прыціхне раса ля самотнай сунічкі,
Напоўніцца келіх жывым серабром.
Слухаць інтэрвію цалкам:
Соўсь: Я вось як раз бачу, што вы прыйшлі зь вялікім архівам да нас у студыю, і ведаю, што вы маеце з сабой верш прысьвечаны спадару Міхасю.
Панізьнік: Міхась Забэйда мяне з радасьцю прыняў, я часта заходзіў да яго ў госьці, і ён даваў мне свой архіў для працы. І аднойчы на разьвітаньне ён падарыў мне келіх. Кажа: вось будзеш помніць пра мяне. "Келіх Забэйды" -- такі верш у мяне ўзьнік:
Сыходзілі дні з маладога папасу,
Крутымі шляхамі пляніда вяла,
І маміна кварта сіроцкага квасу
Паўнюткай ніколі ў руках не была.
У вырай узьнёсься ўзнадзеяны голас,
У сумоўі народаў як свой узьляцеў,
Каб родную песьню выводзіць у колас
І срэбраны келіх прыняць не хацеў.
Высокая слава скубла адзіноту,
Спазнаў салавей, дзе бяда, дзе віна,
Ня чула Радзіма апошнюю ноту,
Быў срэбраны келіх дапіты да дна.
Ад нас не затулена праскае сонца
На келіхі-вежы паважна глядзіць,
А золатам промніка ў срэбнае донца
Пастукае памяць, імя згудзіць.
Яшчэ запяе нам Забэйда-Суміцкі,
Над матчынай квартай абсыпецца гром,
Прыціхне раса ля самотнай сунічкі,
Напоўніцца келіх жывым серабром.
Слухаць інтэрвію цалкам: