14:34
19.10.2013
Сёньня супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў, якія прыйшлі сустракаць Паўла Севярынца, нібыта дзеля праверкі дакумэнтаў. Празь некаторы час усіх адпусьцілі
12:12
19.10.2013
Андрэя Малчанава і Ганну Шапуцьку выпусьцілі з пастарунку
10:37
19.10.2013
09:54
19.10.2013
Як паведаміла Свабодзе Тацяна Шапуцька, яе маці Ганну Шапуцьку і актывіста Андрэя Малчанава з вакзалу адвезьлі Кастрычніцкі РУУС.
Адзінаго з лідэраўа БХД Віталя Рымашэўскага адпусьцілі з аўтобусу, у якім утрымлівалі ўвесь гэты час.

09:33
19.10.2013
09:26
19.10.2013
У затрыманьні журналістаў удзельнічалі людзі ў цывільным і байцы АМАПу. Ля пастарунку дагэтуль дзяжурыць 2 мікрааўтобусы.
У пастарунку на пытаньне журналістаў, чаму нас затрымалі, маёр Дуброўскі даў зразумець, што журналісты парушылі правілы бясьпекі на вакзале. Паводле міліцыянта, для таго, каб здымаць на пэроне, трэба было атрымаць адмысловы дазвол.

09:24
19.10.2013
09:23
19.10.2013
Пачалі адпускаць журналістаў. У пастарунак прыехаў начальнік менскай міліцыі Аляксандар Барсукоў. Ён пэрсанальна праверыў дакумэнты затрыманых журналістаў і толькі пасьля гэта іх адпусьцілі.
09:13
19.10.2013
Павал Севярынец пакінуў вакзал. На пытаньне журналістаў, што першае хочацца зрабіць, ён адказаў:
«Памыцца!»
«Памыцца!»
09:09
19.10.2013
Павал Севярынец распавёў пра вынікі сваіх перамоваў з міліцыянтамі:
«Як толькі я і людзі, якія прыйшлі мяне сустракаць пакінуць вакзал, то пачнецца працэс праверкі дакументаў і затрыманых будуць адпускаць. А дагэтуль яны будуць знаходзіцца ў закладніках.»

09:02
19.10.2013
Павал Севярынец спрабаваў патрапіць у пастарунак, дзе зараз знаходзяцца затрыманыя журналісты і Ганна Шапуцька. Аднак яго атачылі людзі ў штацкім і не пускаюць туды.
08:59
19.10.2013
Затрыманая Ганна Шапуцька.
08:57
19.10.2013
Павал Севярынец прыехаў у Менск. Выглядае бадзёра. Адразу на выхадзе з цягніку, ён заявіў журналістам:
«На гэтым жа месцы мяне і арыштавалі. Як не па-людзку бралі, так і не па-людзку даставілі. Паднялі вельмі рана і патайнымі шляхамі вывезьлі на вакзл, каб сябры і родныя не змаглі сустрэць».
Асноўнай сваёй мэтай на свабодзе бачыць і надалей змагацца за тых, хто знаходзіцца ў няволі - за Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча.

08:42
19.10.2013
У пастарунку ў затрыманых журналістаў правяраюць дакументы. Папярэдзілі, што яны тут надоўга. Забараняюць карыстацца мабільнымі тэлефонамі.
08:40
19.10.2013
Адзін з лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі ходзіць па чыгуначнай платформе і гучна рапавядае навокал, што ўлады баяцца палітвязьняў, затрымліваюць журналістаў.
08:39
19.10.2013
Затрыманыя журналісты Ягор Маёрчык, Алесь Пілецкі, Сяргей Гудзілін, Дзяніс Носаў, Аляксандар Васюковіч, Віталь Ругайн, Сяргей Балай. Цяпер іх вядуць у пастарунак для праверкі дакумэнтаў.
Некалькі хвілінаў таму былі таксама затрыманыя Барыс Гарэцкі і яшчэ чацьвёра журналістаў, сярод якіх Захар Шчарбакоў, Андрэй Корсак, Надзея Гацак. На прывакзальнай плошчы поўна АМАПу.

07:15
19.10.2013
Радыё Свабода дазванілася да Севярынца.
Камэнтуючы сваё начное вызваленьне, былы палітвязень заявіў: «Улады зрабілі гэта адмыслова, каб сарваць сустрэчу зь людзьмі, якія хацелі вітаць мяне на волі. Спадзяюся, што ўсіх пабачу цягам некалькіх гадзінаў ў Менску і Віцебску».

06:24
19.10.2013
Даведка Радыё Свабода — Павал Севярынец
Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы.
Скончыў геаграфічны факультэт БДУ.
Удзельнік і арганізатар маса-вых вулічных выступаў моладзі ў 1997–2004 г. Адзін з арганізатараў І Кангрэсу беларускай моладзі, абароны урапатаў, нацыянальнай кампаніі «Беларусь у Эўропу!», перадвыбарчага блёку «Маладая Беларусь».
У 1999–2003 г. намесьнік старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 г. старшыня Маладога Фронту. Сябра Беларускага ПЭН-цэнт-ру, ляўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча, аўтар шэрагу кнігаў.
Сустаршыня стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Нежанаты.
Міліцыя і КДБ затрымлівалі Севярынца больш за 40 ра-зоў; агулам ён правёў пад арыштам больш за 7 месяцаў і атрымаў 3,5 тыс. даляраў штрафу. У 1998 г., калі супраць Севярынца распачалі крымінальную справу за арганіза-цыю вулічных беспарадкаў, правёў два месяцы ў сьлед-чым ізалятары на Валадарскага.
31 траўня 2005 г. Севярынец быў абвінавачаны ў ар-ганізацыі акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі выні-каў выбараў і рэфэрэндуму 2004 г. Асуджаны на тры гады абмежаваньня волі, з улікам амністыі тэрмін скарочаны да двух гадоў. Адбываў пакараньне ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну. 22 траўня 2007 г. суд прыняў рашэньне пра ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Севярын-ца вязьнем сумленьня.
У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. быў актывістам штабу кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Быў арыштаваны пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфіка-цыі вынікаў выбараў 20 сьнежня 2010 г. і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, пазьней справу перакваліфікавалі ў аргані-зацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
16 траўня 2011 г. судзьдзя Заводзкага суду Менску Жана Брысіна асудзіла Севярынца на 3 гады абмежава-ньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу, гэтак званай «хіміі».

06:19
19.10.2013
Севявярнец паведаміў Радыё Свабода, што яго вывезьлі з камэнтатуры у 3,30 начы.
19 кастрычніка ў Севярнца сканчваўся тэрмін пакараньня. Сябры і паплечнікі плянавалі сустракаць Паўла ля брамы камэнатуры.