Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча новага крэдыту МВФ


Беларусь плянуе ў кастрычніку-сьнежні бягучага году правесьці кансультацыі з МВФ пра магчымасьць фінансаваньня ў рамках новай праграмы ўзаемадзеяньня.

Пра гэта гаворыцца ў пляне сумесных дзеяньняў Савету міністраў і Нацбанку па структурным рэфармаваньні і павышэньні канкурэнтаздольнасьці эканомікі. Гэты дакумэнт апублікаваны на сайце беларускага ўраду.

Беларусь са студзеня 2009-га па красавік 2010 году рэалізавала праграму stand-by, якая была падтрымана крэдытам МВФ на 3 млрд 340 мільёнаў даляраў. У разгар фінансавага крызісу ў канцы траўня 2011 году беларускія ўлады зьвярнуліся ў МВФ з просьбай аб новым фінансаваньні і пасьля ня раз пацьвярджалі сваю зацікаўленасьць у крэдыце.

Візыт місіі МВФ у Беларусь заплянаваны на 17–28 кастрычніка.

Урад Беларусі таксама разьлічвае ў наступным годзе правесьці конкурсы па прыватызацыі дзяржуласнасьці на суму да 4,5 млрд даляраў. Пра гэта гаворыцца ў тым жа дакумэнце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG