Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джэм-сэшн беларускіх музыкаў і канцэрт Akute — на сёлетнім «Men’s Fest».


«Akute» — героі году
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:08 0:00
Наўпроставы лінк

Гурт з Магілёва стаў найлепшым беларускім калектывам 2012 году паводле версіі музычнага парталу Tuzin.fm. 12 сьнежня ў адным зь менскіх клюбаў «Akute» сыгралі канцэрт.

У берасьцейскім клюбе «Сфэра» пачынаецца «Men’s Fest». На штогадовым міжнародным рок-фэстывалі выступяць айчынныя і замежныя выканаўцы, у тым ліку Паліна Рэспубліка, «Фіолет», Ilo&friends. Хэдляйнэрамі сёлета будуць «Akute».

Куратар Інга Воран распавяла Свабодзе пра асаблівасьці сёлетняга фэстывалю:

«Прададзена каля 200 квіткоў. Акрамя ўласна канцэрту, на фэстывалі адбудзецца Jam session сярод музыкаў: гітарыстаў, басістаў і бубначоў — нешта кшталту спаборніцтва. Музыкаў мы выбіралі галасаваньнем у інтэрнэце. Музыкаў мы выбіралі галасаваньнем у інтэрнэце. Хочам сабраць якасную музыку, беларускую.

Да выканаўцаў дадалася Паліна Рэспубліка, некаторыя казалі, маўляў, гэта ж „Men’s Fest“, але мы палічылі, што гэта нешта новае. Будзем прадаваць майкі з сымболікай фэстывалю і дыскі».

Мерапрыемства працягнецца адзін дзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG