Беларусь — адзіная краіна Эўропы, у якой захоўваецца сьмяротнае пакараньне ў мірны час.
«Я глыбока расчараваны рашэньнямі беларускіх судоў, якія працягваюць выносіць сьмяротныя выракі грамадзянам краіны», — сказаў Харасьці, выказаўшы шкадаваньне з нагоды рашэньня Вярхоўнага Суду Беларусі, які 18 верасьня пакінуў у сіле сьмяротны прысуд Паўлу Селюну. Сялюн быў абвінавачаны ў двайным забойстве — сваёй жонкі і яе каханка — і 12 ліпеня сёлета Гарадзенскі абласны суд вынес яму сьмяротны вырак.
Цягам 2013 году у беларускіх судах было яшчэ два сьмяротныя прысуды: 24 красавіка Магілёўскі абласны суд вынес сьмяротны вырак Рыгору Юзэпчуку, а 14 чэрвеня Гомельскі абласны суд — Аляксандру Грунаву. Абодва былі асуджаныя паводле абвінавачаньняў у забойствах. З 2010 па 2012 год у Беларусі былі прыведзеныя ў выкананьне пяць сьмяротных прысудаў, нягледзячы на тое, што Камітэт ААН у правах чалавека заклікаў прыпыніць выкананьне прысудаў.