Пра пляны дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуснафта» і брытанскай кампаніі Toros стварыць сумеснае прадпрыемства для разьведкі й магчымай здабычы сланцавых газу і нафты ў Прыпяцкім нафтагазаносным басэйне агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе вытворчага аб’яднаньня «Беларуснафта».
Там падкрэсьлілі важнасьць гэтага праекту, паколькі ў выпадку яго посьпеху і атрыманьня на пілётным участку першых у гісторыі сланцавых нафты і газу можна будзе дакладней ацэньваць пэрспэктывы іх здабычы ў краіне ў цэлым.
У «Беларуснафце» паведамілі, што сумеснае беларуска-брытанскае прадпрыемства плянуецца стварыць да сакавіка 2014 году: час спатрэбіцца для рэгістрацыі прадпрыемства і афармленьня ліцэнзіі на ўчастак.
СП можа быць створана на прынцыпах парытэту, калі партнэры дзеляць пароўну выдаткі і прыбыткі. Чакаецца, што «Беларуснафта» і Toros сумесна прафінансуюць і правядзеньне 3D-сэйсмаразьведкі. Дэталі ўгоды і ўмовы ўзаемадзеяньня бакі абмеркавалі падчас нядаўняга візыту прадстаўнікоў Toros ў «Беларуснафту».
Партнэры плянуюць весьці пошук запасаў сланцавых вуглевадародаў на Прытоцкім участку Прыпяцкага басэйна, на тэрыторыі плошчай каля 580 км2 паміж Залатухінскім і Паўднёва-Асташковіцкім нафтавымі радовішчамі ў Гомельскай вобласьці.
Пасьля правядзеньня дадатковай разьведкі і больш дакладнага вызначэньня месца для будучай сьвідравіны пачнецца сьвідраваньне. Чакаецца, што частку буравых працаў выканаюць спэцыялісты зь Беларусі — яны пройдуць вэртыкальную частку сьвідравіны, а брытанцы правядуць гарызантальнае сьвідраваньне і гідраразрывы.