Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фюле заклікае афіцыйны Менск да дыялёгу па мадэрнізацыі


Штэфан Фюле
Штэфан Фюле

Эўрапейскі камісар па пытаньнях пашырэньня і Эўрапейскай палітыкі суседзтва Штэфан Фюле заявіў, што Эўразьвяз спадзяецца на ўдзел беларускай улады ў дыялёгу па мадэрнізацыі.

«Дыялёг па мадэрнізацыі з самага пачатку павінен быць сфарміраваны ў якасьці плятформы для ўзаемадзеяньня паміж усімі зацікаўленымі бакамі — грамадзянскай супольнасьцю, апазыцыяй і ўрадам у тым ліку», — «Інтэрфакс» цытуе словы Штэфана Фюле падчас форуму грамадзянскай супольнасьці ініцыятывы «Ўсходняе партнэрства» ў Кішынёве.

Ён таксама выказаў надзею, што з часам будуць знойдзеныя варыянты ўключэньня ўраду Беларусі ў дыялёг з ЭЗ.

У сваю чаргу кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, аналізуючы адносіны Эўразьвяза зь Беларусьсю, у ходзе форуму адзначыў, што Эўразьвяз будзе ўсімі магчымымі спосабамі спрыяць такому дыялёгу:

«Вядзецца так званы дыялёг па мадэрнізацыі і хацелася б, каб у ім удзельнічалі ўсе сэгмэнты грамадзтва — і апазыцыя, і ўлады».

Разам з тым, паводле літоўскага міністра, «агульныя пункты сутыкненьня» можна шукаць шляхам супрацоўніцтва ў асобных сфэрах і напрамках, менавіта такі дыялёг можа даць канкрэтныя вынікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG