Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Расеі: У справе Баўмгертнэра разьбяруцца. Пастаўкі нафты абмяркуюць


Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што справа вакол гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра «ідзе ў зададзеным рэжыме, даручана генэральным пракуратурам разьбірацца».

Ён адзначыў, што прадстаўнікі двух ведамстваў «знойдуць рашэньне».

Таксама Сурыкаў заявіў журналістам, што Беларусь і Расея яшчэ не ўзгаднілі аб’ёмы паставак нафты ў Беларусь у чацьвёртым квартале. Ён адзначыў, што заява «Транснафты» пра скарачэньне паставак па трубе яшчэ не азначае скарачэньня паставак у цэлым.

Пасол адзначыў, што ўрадам трэба яшчэ пагутарыць на гэтую тэму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG