Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі зрабіў вымову расейскаму паслу


Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў

28 жніўня 2013 году ў МЗС Беларусі быў запрошаны пасол Расейскай Фэдэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандар Сурыкаў.

Як паведамляе прэсавая служба МЗС, яго прыняў першы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандар Міхневіч:

«У ходзе праведзенай сустрэчы першы намесьнік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандар Міхневіч зьвярнуў увагу пасла на недапушчальнасьць некарэктных тлумачэньняў і выдумак з нагоды сытуацыі, зьвязанай з затрыманьнем Уладзіслава Баўмгертнэра.

МЗС Беларусі заклікаў расейскі бок захоўваць сытуацыю ў прававым полі, адзначыўшы неабходнасьць актывізацыі ўзаемадзеяньня кампэтэнтных органаў дзьвюх краін, для чаго ёсьць уся неабходная дагаворна-прававая база», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG