Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названая найлепшая краіна для старых


З новага міжнароднага рэйтынгу Global AgeWatch Index 2013 вынікае, што найлепшая краіна ў сьвеце, дзе можна сустрэць старасьць — Швэцыя.

У дасьледаваньні адзначаецца, што найлепшай якасьцю жыцьця для людзей старэйшых за 60 гадоў могуць пахваліцца дзяржавы Паўночнай Эўропы. Зьвязана гэта шмат у чым са шчодрымі наборамі дапамогі і пэнсій для старых, добрым транспартам і пачуцьцём супольнасьці, якое ёсьць у старых людзей у гэтых краінах.

Лідэр рэйтынгу на сёньня — Швэцыя, за ёй ідзе Нарвэгія, на трэцім месцы — Нямеччына. Далей ідуць Нідэрлянды, Канада, Швэйцарыя, Новая Зэляндыя, ЗША, Ісьляндыя. Замыкае першую дзясятку Японія .

З постсавецкіх краінаў лепш за ўсё справы ідуць у Эстоніі, якая заняла 29-ты радок рэйтынгу. Грузія на 37-м месцы, Латвія — на 45-м, Літва — на 50-м , Арменія — на 51-м, Таджыкістан — на 52-м , Беларусь — на 60-м, Кіргізія — на 63-м, Украіна — на 66-м, Малдова — на 76-м і Расея — на 78-м месцы.

Пасьля Расеі ідуць Камбоджа (80- е месца), Нігерыя (85), Малаві (86), Пакістан (89), Танзанія (90). І апошні радок рэйтынгу займае Афганістан, які разьмясьціўся на 91-м месцы.

Індэкс ахоплівае 89 % ад колькасьці старых людзей у сьвеце — гэта каля 900 млн. чалавек у 91 краіне.

«Сьвет хутка старэе — колькасьць людзей старэйшых за 60 гадоў ужо перавышае колькасьць дзяцей да пяці гадоў, а да 2050 года іх будзе больш, чым дзяцей да 15 гадоў. Аднак праблемы старэньня пастаянна выключаюцца з глябальных і нацыянальных праграм», — распавяла Сільвія Стэфаноні, выканаўчы дырэктар Міжнароднай арганізацыі дапамогі састарэлым, якая распрацоўвала індэкс разам з ААН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG