Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў ня змог сказаць, ці абмяркоўваў Уладзімір Пуцін са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам тэму «Ўралкалія», калі яны ляцелі з Горадні ў Калінінград, паведамляе РІА «Новости».
Паводле Пяскова, сёньня кіраўнікі Расеі й Беларусі галоўным чынам прысьвяцілі свае стасункі тэме сумесных вучэньняў. «Разам з тым, яны ляцелі ў самалёце з Горадні ў Калінінград, і я не магу дакладна сказаць, ці падымалася і ў якой ступені, у якім аб’ёме тэма «Ўралкалія», — сказаў Пяскоў.
У чацьвер стала вядома, што затрыманаму ў канцы жніўня ў Менску гендырэктару «Уралкалія» Ўладзіславу Баўмгертнэру зьмянілі меру стрыманьня з утрымання пад вартай на хатні арышт.